Вялікі рэзананс у нашых чытачоў выклікаў артыкул “У летаргічным сне” (“АП”, №78 за 12 кастрычніка г.г.), у якім размова ішла пра пасяджэнне Гервяцкага сельвыканкама, якое прысвячалася пытанням арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі гэтага сельсавета. Водгукі пачалі прыходзіць яшчэ ў сераду, як толькі газета трапіла да чытачоў. Многія тэлефанавалі і... Читать далее
У пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню маці.
Дзень маці – свята маладое, але вельмі папулярнае. Свята, у якое мы лішні раз можам успомніць пра нашых мілых, любімых і такіх дарагіх матуль. Таму і зразумела, што кінаканцэртная зала “Астравец” была поўнасцю запоўнена мамамі рознага... Читать далее
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Не паспеў кошт долара на мінулым тыдні калыхнуцца ў бок павелічэння, як у народзе загаманілі: “Ну вось, а абяцалі, што 5 тысяч рублёў каштаваць будзе…”.
Асабліва абураўся прадавец рыбы ля Дома быту. Хоць і заўважаў пры гэтым, што асабіста яму долары “сто гадоў не патрэбныя”.
Дзеля справядлівасці... Читать далее
Чарговы тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” адбудзецца па традыцыі ў трэці панядзелак месяца – гэта значыць, сёння, 17 кастрычніка. Час і месца сустрэчы ранейшыя: раённы Дом культуры “Галактыка”, пачатак у 17.30. Сустрэнемся!... Читать далее
11 кастрычніка ЗАТ “Атамбудэкспарт”, кампанія дзяржкарпарацыі “Росатам”, ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” падпісалі Кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве першай беларускай АЭС.
З боку заказчыка пагадненне падпісаў дырэктар ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” Міхаіл Філімонаў, з боку генеральнага падрадчыка будаўніцтва – прэзідэнт ЗАТ “Атамбудэкспарт” Аляксандр Глухаў.
Кантрактнае пагадненне вызначае асноўныя палажэнні Генеральнага кантракта на... Читать далее
Гэта адно з самых любімых і шануемых у народзе свят, прысвечаных Маці Божай, хаця і не двунадзесятае. Спраўляць яго сталі не адразу, а амаль праз тысячу гадоў пасля дабравествавання Хрыста.
У 910 годзе пры імператары Льве 6-м Мудрым (+912) на Канстанцінопаль напалі арабы. Сілы нападаўшых значна пераўзыходзілі абаронцаў. Небяспека была смяротная,... Читать далее
У якасці члена раённага выканаўчага камітэта мне часта даводзіцца прысутнічаць на пасяджэннях сельскіх выканаўчых камітэтаў і сесіях сельскіх Саветаў. Пытанні на іх разглядаюцца розныя – як правіла, найбольш актуальныя для той ці іншай тэрыторыі. Рознай бывае і падрыхтоўка да гэтых мерапрыемстваў. Але буду шчырай: як правіла, на іх не пабачыш... Читать далее
Справаздачны сход Астравецкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” прайшоў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Былі на мерапрыемстве і запрошаныя госці: старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Яўгеній Міхайлавіч Баклага, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Станіславаўна Дукевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы... Читать далее
Калі ў каго і варта павучыцца мастацтву сустракаць гасцей, дык гэта ў парафіян Варнянскай парафіі Святога Юрыя. Прынамсі, біскупа Аляксандра Дзям’янку, які кіраваўся ў мінулую нядзелю ў Варняны на бежмаванне, яшчэ ў Філіпанах сустрэлі вершнікі на конях, і амаль да самага сэрца парафіі – касцёла – аўтамабіль святара рухаўся ў... Читать далее
Хто дбае, той і мае – cцвярджае старая беларуская прымаўка. Да Астравецкага райспажыўтаварыства яна мае поўнае дачыненне. Штогод новая прадукцыя гэтай арганізацыі займае прызавыя месцы на конкурсах самага рознага ўзроўню.
Вось і сёлета на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2011” астравецкія кааператары заваявалі некалькі ўзнагарод.
Сёлета кіраўніцтва райспажыўтаварыства і хлебазавода... Читать далее