Радзімка мая

08:20 / 30.09.2020
516

Вёска Керплашына зна­ходзіцца ў Гервяц­кім сель­савеце, непадалёк Гір. Пасе­лішча гэта не ніколі не вызна­чалася вялікімі памерамі. Па расповедах жыхароў, тут было ўсяго 10 хат – дарэчы, яны і сёння стаяць. Цяпер жылыя 4 дамы, 3 – сталі дачамі для родзічаў колішніх гаспадароў, цягне дзяцей да сваіх вытокаў родная старонка.

Астатнія хаціны «трымаюць месца» – раптам зной­дзецца той, каго зачаруе прыгажосць і ўтульнасць гэтага ціхага кутка Гервяцкай зямлі, хто палюбіць яго ўсім сэрцам  і саўе тут сямейнае гняздзечка. Читать далее

16:24 / 26.09.2020
629

Слова «радзіма» нездарма часта ставяць побач са словам «маці». Цяжка знайсці чалавека, які б не любіў на глыбінным, часта – на падсвядомым узроўні жанчыну, якая дала жыццё. І гэтак жа практычна не бывае людзей, якія б не хавалі ў патаемным куточку душы памяць пра мясціны, дзе дрэвы назаўжды засталіся самымі вялікімі, суніцы – самымі салодкімі, а слёзы – самымі горкімі.

Але любоў – не толькі да радзімы, а і да бацькоў, да жонкі ці мужа, да дзяцей – розная. Можна маляўніча расказваць пра сваю любоў да родных мясцін, а можна моўчкі зрабіць справу, вялікую ці малую: устанавіць крыж пры дарозе, прыбраць закінутыя магілкі, аздобіць вясковую вуліцу кветкамі, напісаць гісторыю свайго краю.

Ці замест таго, каб галасіць, што вёскі паміраюць, адрамантаваць бацькоўскі ці дзедаўскі дом, прыдбаць закінутую сядзібу, зацепліць жыццё ў хаце і на панадворку – і разам з прыемным адпачынкам для сваёй сям’і зрабіць крок, хай сабе маленькі, да адраджэння цэлага паселішча. Бо кожны новы жыхар на паніклых вуліцах – гэта  праменьчык надзеі, што не застанецца ад вёскі, што адлічвае сваю гісторыю стагоддзямі, адно толькі назва ды ўспаміны…

Так, як зрабілі Ганна і Алег Мураўскія… Читать далее

14:06 / 02.09.2020
720

Напісаць гісторыю вёскі Будраны мяне папрасіла наша зямлячка Ганна Гас­перская. Яна рэгулярна чытае ў інтэрнэце «Астравецкую праўду», пільна сочыць за краязнаўчымі матэрыяламі. Асабліва дарагія яе сэрцу артыкулы, дзе ідзе гаворка пра знаёмыя мясціны. Ганна, якая цяпер жыве ў Паўночнай Асеціі, нарадзілася каля Белай Вады, а ў Будранах праводзіла бесклапотныя гады дзяцінства ў сваёй бабулі Леўці Пятроўскай. Удзячная зямліцы, якая жывіла, давала сілу і моц, жанчына амаль штогод пераадольвае тысячы кіламетраў, каб наведаць маленькую радзіму, прайсці па сцяжынках, дзе некалі бегалі яе босыя ножкі.

І гісторыя вёскі Будраны  аказалася вельмі багатай і цікавай. Читать далее

15:28 / 16.08.2020
493

Гісторыі жыцця вёскі Палесціны расказалі яе жыхаркі Гэлена Бараноўская і Рэгіна Шасцялінская. Читать далее

12:14 / 06.06.2020
1050

У рэдакцыю завітаў жыхар вёскі Дайлідкі Казімір Варановіч – чалавек, адданы Богу, людзям і роднай зямлі. Читать далее

13:26 / 27.04.2020
1236

Невялічкая вёсачка з прыгожай  назвай Казаноўшчызна, якая нават у свае лепшыя часы налічвала крыху больш за дзясятак  двароў, мае багатую гісторыю і, дзякуючы сваім слаўным сынам, вядома далёка за межамі Беларусі.
Знаходзіцца яна побач з вёскай Клюшчаны, праз яе ішла дарога ў Швянчоніс,  былы павятовы цэнтр, да якога належалі бліжэйшыя населеныя пункты і дзе ў 1905 годзе заканчваў школу наш слынны зямляк Казімір Сваяк і многія яго сябры. Читать далее

08:32 / 12.12.2019
1757

Два диплома привезли с областного семинара для региональных СМИ журналисты «Островецкой правды». Читать далее

10:37 / 21.09.2019
1616

Калі Віктара Ожэга ў 1985 годзе звольнілі з пасады – у той год кардонная фабрыка «Альхоўка» з-за перабояў з пастаўкамі цэлюлозы не выканала гадавы план і вінаватым «прызначылі» дырэктара, – некаторыя «добразычліўцы» скрушліва ківалі галавой: «Што, і праўда пойдзе намеснікам? Гэта ж такі сорам!» На што Віктар Дзям’янавіч адказваў: «Я не зрабіў нічога такога, за што мне было б сорамна. Упэўнены, што ў Альхоўцы ніхто мне ў спіну камень не кіне». Читать далее

10:25 / 21.06.2019
1684

Жыве 87-гадовая хутаранка – і захоўвае памяць пра сваю радзіму. Читать далее

12:47 / 11.05.2019
1748

Усё далей у мінулае адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш застаецца ў жывых сведкаў той трагедыі. І ўсё менш часу застаецца ў нас, каб распытаць,  як яны жылі, занатаваць, зберагчы для нашчадкаў  не толькі імёны герояў, але  і расказаць пра іх лёсы. Читать далее