Репортёр выходит в свет: что вас радует, что смущает, что огорчает?

13:33 / 01.10.2012
4774

Галоўны ўрок нам дае само жыццё. А любая падзея з’яўляецца для чалавека настаўнікам. Чым складаней сітуацыя, тым больш увагі і цярпення яна патрабуе.
Усё з цягам часу праходзіць: памылкі, няўдачы, а застаюцца поспехі і дасягненні, любоў і мудрасць.
Ва ўмовах паскоранага рытму жыцця і зменлівых сітуацый цікава было даведацца ў маіх рэспандэнтаў, што за апошні час іх парадавала, альбо засмуціла.


Аляксандр Пятровіч Шостак, галоўны ляснічы лясгаса:
– У нашай маладой сям’і – вялікая радасць: нядаўна нарадзілася дачка Юля, сімпатычная, вясёлая, энергічная і цікавая малышка, якой усе цяпер не нарадуюцца. Асабліва цешыцца сваёй першай унучкай дзед Пётр. Родныя і блізкія стараюцца ўдзяліць Юлі сваю ўвагу.


Андрэй Фёдаравіч Сільвановіч, вадзіцель аўтапарка №4:
– Што можа быць важней для сямейнай пары? Мець уласны куточак і дах над галавой. Нядаўна мы з жонкай і дзецьмі справілі наваселле ў двухпакаёвай кватэры новага кааператыўнага дома. Па прэзідэнцкай праграме дзяржпадтрымкі маладых сем’яў нам пашанцавала ўзяць крэдыт пад адзін працэнт на будаўніцтва жылля з растэрміноўкай выплаты на 40 гадоў.

Аляксандра Тадэвушаўна Алексеявец, жыхарка в. Варона:
– Больш за ўсё мяне радуюць дзве падзеі, якія выцякаюць адна з другой: я выйшла замуж і чакаю дзіцятка. Мы з мужам Віктарам будзем аднолькава рады як сыну, так і дачцэ. Гэта такое вялікае шчасце, калі ваш дом напаўняецца дзіцячым шчэбетам і смехам.

Яўгеній Віктаравіч Жураўскі, работнік РУП ЖКГ:
– Напэўна жыццё на тым і пабудавана, што радасць часам змяняецца расчараваннем.
У 2011 годзе я скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы каледж па спецыяльнасці санітарна-тэхнічнае абсталяванне памяшканняў і будынкаў і ўладкаваўся на работу майстрам у РУП ЖКГ. З задавальненнем працаваў на гэтай пасадзе, але нядаўна мяне перавялі ў рабочыя. Гэтыя абставіны цяпер мяне вельмі засмучаюць.


Яўген Міхалоўскі, Аляксандр Калпак і Канстанцін Чахрач, вучні Варонскай школы:
– Нас усцешыла, што ў новым навучальным годзе мы вучымся ў адрамантаваных кабінетах, светлых і ўтульных. І што ў нашай сталовай нарэшце зрабілі капітальны рамонт. Яна стала намнога прыгажэйшай. Цяпер сюды прыемна зайсці паабедаць. А яшчэ нам зрабілі новы ўваход у школу, асобны з дзіцячым садком, каб ніхто нікому не перашкаджаў.

---------------------------------
Гутарыў Іван ПЕТРЫК.


Фота з сайта profinance.kz.



Фота з сайта profinance.kz.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений