Островецкие боксеры продолжают покорять новые вершины

15:59 / 10.05.2017

ostrovets_by.jpgАстравецкія баксёры, выхаванцы трэнераў Аляксея Маргужа і Дзмітрыя Юцкевіча,  працягваюць пакараць новыя вяршыні: з абласной спартакіяды школьнікаў сярод удзельнікаў 2003-2004 гадоў нараджэння большасць з іх вярнулася з медалямі.

Найлепшы вынік на спаборніцтве прадэманстраваў Максім Каспяровіч – падчас баёў ён паказаў сапраўднае майстэрства і заняў першае месца. Дзякуючы гэтаму, хлопец увайшоў у склад зборнай Гродзенскай вобласці і будзе выступаць на рэспубліканскай спартакіядзе.

У кроку ад перамогі спыніліся Ян Багдановіч і Кірыл Лебядзевіч – хлопцы сталі сярэбранымі прызёрамі спаборніцтва.

Папоўнілася скарбонка астравецкіх аматараў бокса і бронзавымі медалямі – іх заваявалі Вадзім Мілашэўскі, Артур Ляшчэўскі і Валерый Камок.

Аляксандр Мушніцкі і Мікалай Рагоўскі хоць і не занялі прызавых месцаў, але прадэманстравалі добрыя баі.

“Бліскучае” першынства

Паспяхова прадэманстравалі свае навыкі і баксёры малодшага ўзросту – з першынства Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 2005-2006 гадоў нараджэння яны таксама вярнуліся з узнагародамі.

Пераможцам у сваёй вагавой катэгорыі стаў Арсеній Мялешка. Другое месца занялі Данііл Ярашэвіч, Кірыл Рагавенка і Мікалай Чарнушэвіч. А Кірыл Саўко і Арсеній Дзіканчук сталі бронзавымі прызёрамі.

Юныя спартсмены толькі пачынаюць свой шлях на баксёрскім рынгу і, спадзяёмся, новыя ўзнагароды ў іх яшчэ наперадзе. 

Фота з архіва "АП"

Текст: