Спортивные новости Островетчины: теннис, шахматы и весенний кросс

09:06 / 13.04.2017

tennis.jpgЗавяршыўся чэмпіянат Астравецкага раёна па настольным тэнісе сярод працоўных калектываў і калектываў фізічнай культуры арганізацый.

На працягу трох тыдняў кожны панядзелак і пятніцу аматары гэтай гульні сустракаліся ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт” каб падчас чарговай партыі скрыжаваць ракеткі за перамогу. У спаборніцтвах удзельнічалі шэсць каманд: цэнтральнай раённай бальніцы, Астравецкага раёна газазабеспячэння, КСУП “Гервяты”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, РУП “Беларуская АЭС”, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У склад кожнай з іх уваходзілі два мужчыны і дзве жанчыны.

У выніку ў асабістым заліку сярод жанчын пераможцай стала Людміла Мядзведзева з БелАЭС. Другое месца заняла таксама прадстаўніца каманды “БелАЭС” Алена Кліш, а трэцяе – у Ганны Хурс з Астравецкага РГЗ.

Сярод мужчын перамогу святкаваў Андрэй Баранаў з БелАЭС. Другое месца заняў Генадзь Хаменка з ЦРБ, а трэцяе – Станіслаў Тумкевіч з РАНС.

У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: на першым – тэнісісты БелАЭС, на другім – удзельнікі з РАНС, на трэцім – ЦРБ.

Лепшыя каманды былі ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і медалямі, а спартсмены атрымалі прызы.

Шах і мат

Дарослыя і дзіцячыя “каралі і каралевы” высвятлялі адносіны падчас раённага турніру па шахматах, які прайшоў у мінулую суботу.

Сярод дзяцей спаборнічалі шахматысты 2003-2006 гадоў нараджэння. З засяроджаным выглядам юныя разумнікі пракручвалі ў галаве дзясяткі магчымых камбінацый, каб зрабіць патрэбны ход.  

Сярод хлопчыкаў у выніку лепшым шахматыстам стаў вучань Гудагайскай сярэдняй школы Арцём Маргуж. Другое месца заняў Алег Хацяновіч з гімназіі, трэцяе – Данііл Сідарэвіч з СШ №2 г. Астравец.

tennis1.jpg

Вучаніца Кямелішкаўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы Анастасія Крэз заняла першае месца сярод дзяўчынак. На другім месцы – Арына Красоўская з СШ №2 г. Астравец, на трэцім – Маргарыта Сільвановіч з Гудагайскай СШ.

У камандным заліку першае месца заняла Гудагайская СШ, на другім – СШ №2, на трэцім – Кямелішкаўскія яслі-сад-сярэдняя школа.

 У дарослых гульнях на шахматным полі прынялі ўдзел 5 каманд: цэнтральнай раённай бальніцы, СШ №2 г. Астравец і ажно тры каманды супрацоўнікаў Беларускай атамнай электрастанцыі – “БелАЭС-1”, “БелАЭС-2”, “БелАЭС-3”.

tennis2.jpg

У выніку ў асабістым заліку сярод мужчын п’едэстал поўнасцю захапілі атамшчыкі: лепшым шахматыстам стаў Алег Клюшын з каманды “БелАЭС-1”, другое месца заняў Рынат Валееў з “БелАЭС-3”, а трэцяе – Сяргей Галіеўскі з “БелАЭС-2”.

Аліна Бокун з каманды “БелАЭС-1” стала пераможцай сярод жанчын. На другім месцы – удзельніца СШ №2 г. Астравец Леакадзія Рыбак, на трэцім – Аксана Шэянава з “БелАЭС-2”.

Сярод каманд першае месца занялі шахматысты “БелАЭС-1”, на другім – СШ №2 г. Астравец, на трэцім – “БелАЭС-2”.

Прабежкай па здароўю

Аматараў прабежак і здаровага ладу жыцця сабраў вясенні раённы лёгкаатлетычны крос. Спаборніцтвы праходзілі сярод мужчын і жанчын у дзвюх узроставых катэгорыях: 18-30 гадоў, ад 31 года і старэйшыя.  Пасля лёгкай размінкі ўдзельнікі забегу выйшлі на старт: прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва беглі тры кіламетры, жанчыны да 30 гадоў – два, а старэйшыя – адзін кіламетр.

tennis3.jpg

Самым хуткім і вынослівым сярод удзельнікаў да 30 гадоў стаў Томас Нарушыс. Другім фінішаваў Яўген Маскаленка, на трэцім месцы – Станіслаў Тумкевіч.

У старэйшай узроставай катэгорыі перамогу святкаваў Вадзім Лебядзевіч, а яго адзіны сапернік па бегавой дарожцы Вадзім Мазейка стаў другім. А вось жадаючых паспаборнічаць на лёгкаатлетычным кросе дзяўчат аказалася няшмат. У малодшай групе ўдзельніц было толькі дзве: Амалія Азацян і Эвеліна Сцефаноўская, якія і занялі першае і другое месцы адпаведна.

А Марына Кузняцова, хоць і была ў старэйшай узроставай катэгорыі толькі адна, таксама прадэманстравала добры вынік.

У выніку ўсе ўдзельнікі вясенняга раённага кросу атрымалі не толькі ўзнагароды, але і добры настрой і зарад бадзёрасці на ўвесь дзень
tennis4.jpg
Текст:
Фото: Островецкий ФСК