Міжнародны конкурс «Рамантычная экспрэсія» ў Астраўцы

15:02 / 18.02.2011
12351
7

У адпаведнасці з рашэннем Астравецкага райвыканкама 26-27 сакавіка ў нашым раёне пройдзе першы адкрыты ўсходнееўрапейскі конкурс харэаграфічнага, тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва “Рамантычная экспрэсія”. Арганізатар конкурсу – ЧТПУП “Амфуд” пры падтрымцы аддзела культуры Астравецкага райвыканкама і газеты “Астравецкая праўда”.


Конкурс ахоплівае практычна ўсе жанры мастацтва.
У харэаграфіі можна прадстаўляць класічныя, народныя, бальныя, спартыўныя танцы, сучасную харэаграфію.
У інструментальных намінацыях – класічную, народную, эстрадную, джазавую музыку – у выкананні аркестраў,  ансамбляў, салістаў на розных інструментах.
У вакале могуць спаборнічаць ансамблі і салісты, дэманструючы харавыя і акадэмічныя спевы, народнае, у тым ліку і фальклорнае выкананне, эстрадныя і джазавыя песні.
У тэатральных намінацыях да разгляду будуць прымацца мініяцюры, тэатральныя пастаноўкі, мастацкае чытанне, лялечны тэатр і тэатр мод.
У выставачных намінацыях можна будзе выстаўляць да пяці работ: скульптуру, жывапіс, графіку, прыкладное мастацтва, народныя промыслы, мастацкую фатаграфію, дызайнерскія работы.
Практычна няма абмежаванняў і па ўзроставых катэгорыях: да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца ўдзельнікі ад васьмі гадоў – і далей без абмежавання ўзросту, кожны ў сваёй узроставай катэгорыі.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 10 сакавіка. Заяўка павінна ўтрымліваць інфармацыю пра ўдзельніка, установу, якую ён прадстаўляе, конкурсную праграму і кантакты для сувязі.
Удзел у “Рамантычнай экспрэсіі” могуць прыняць жыхары не толькі Беларусі, але і ўсходнееўрапейскіх краін і краін Балтыі – ужо сёння ў арганізатараў ёсць заяўкі са Смаленска, Гродна і іншых гарадоў.
Удзельнікі ўсіх намінацый могуць выконваць конкурсную праграму з жывым інструментальным суправаджэннем ці мець мінусавую фанаграму. Час выступлення для салістаў – да 6 хвілін (з уваходам і выхадам) – 1-2 нумары, для ансамбляў і калектываў – да 10 хвілін (1-2 нумары). Час выступлення ў тэатральных намінацыях – да 15 хвілін.
Удзельнікі ў выставачных намінацыях прадстаўляюць на конкурс толькі работы – не больш чым пяць. Фармат іх вольны. Работы павінны быць належным чынам аформлены: для малюнкаў і фотаработ неабходна мець этыкетку ў правым ніжнім кутку, для іншых работ – таблічку, на якіх павінны быць указаны назва работы, прозвішча, імя і ўзрост аўтара, горад (вобласць, краіна)
У кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі міжнароднае журы з ліку вядомых дзеячаў культуры і мастацтва вызначыць Лаўрэатаў І, ІІ і ІІІ ступеняў і Дыпламантаў трох ступеняў з уручэннем адпаведных дыпломаў. Акрамя таго, будуць уручацца граматы за паспяховыя выступленні, а выкладчыкам, кіраўнікам і канцэртмайстрам – дыпломы журы, якія пацвярджаюць іх прафесійнае майстэрства.
Конкурс платны: для салістаў аплата складае 80 000 тысяч беларускіх рублёў, для дуэта – 130 000, ансамбль да пяці чалавек – 150 000, калектыў больш за пяць чалавек – 200 000, удзел у выстаўцы – 30 000 да трох работ, 50 000 – да пяці работ. Інваліды, сіроты, члены мнагадзетных сямей удзел у конкурсе прымаюць бясплатна.


Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375-33-312-76-65, +375-44-563-39-51. Адрас электроннай пошты fest-konkurs@tut.by ці fest-konkurs@open.by

Комментарии
0
Гость
интересно, что организаторы вкладывают в название конкурса касаемо "выяуленчага мастацтва"
Имя Цитировать 0
0
Гость
можете выслать полные условия конкурса (положение)на horid85@mail.ru?
спасибо.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Платные конкурсы... Ай лю-лю. Не знаю... Kак открывать таланты, когда на потенциальных гениях заработать пытаются? Предположим, молодой человек, сомневающийся в своих силах, и так не ахти покажет свое мастерство. И уж тем паче, ежели за это надо платить.
Имя Цитировать 0
0
Гость
В какой из дней будут готовить экспозицию выставки рисунков, фото и т.д.?

Куда работы приносить?
Имя Цитировать 0
0
Гость
Создаётся впечатление, что Сайт посещают не только единицы читателей, но и единицы его создателей и администраторов...
Имя Цитировать 0
0
Гость
Спадар horid, прыносім вам свае прабачэнні, што не адказлі на ваша пытанне своечасова. У штаце рэдакцыі няма супрацоўніка, які б знаходзіўся ўвесь час на сайце і вёў перапіску з яго наведвальнікамі. Але вы маглі даведацца ўсё. што вас цікавіць у адносінах конкурсу, у яго арганіазтараў -- мы змяшчалі іх канактныя тэлефоны. І гэта была б больш дакладная інфармацыя. На ўсякі выпадак паведамляю вам, што ў суботу, 26 сакавіка да 10 гадзін яшчэ можна даставіць свае работы на конкурс (кінаканцэртная зала "Астравец")
Имя Цитировать 0
0
Гость
Спасибо. Конечно же я не ждал ответа, а пошёл и повесил работы в киноконцертном зале.........на крепления для тюли и штор   ))))))
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений