В минувшую субботу в Островце прошёл региональный фестиваль-конкурс "Адна зямля"

12:06 / 06.07.2016
адна зямля в островцеУ мінулую суботу на Астравеччыне прайшоў XVIII рэгіянальны фестываль-конкурс “Адна зямля”.

Творчасць натхняе. Творчасць дапамагае раскрыцца. Творчасць аб'ядноўвае. Думаецца, з гэтымі высновамі будуць згодны ўсе тыя, хто ў мінулую суботу, заняўшы лепшае месца для назірання за сапраўдным цудам, якое адбывалася на летняй сцэне амфітэатра, сабраліся ў лесапарку.

адна зямля в островце1Слупок тэрмометра у той дзень “запоўз” за адзнаку +34 градусы. Але не толькі надвор'е было гарачым – зашкальвалі і эмоцыі, прычым як удзельнікаў конкурсу, так і гледачоў.

адна зямля в островце2

адна зямля в островце3

адна зямля в островце4Прадэманстраваць талент у эстрадным песенным жанры сабраліся прадстаўнікі Мядзельскага, Валожынскага, Маладзечненскага,  Ашмянскага, Вілейскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў – сапраўдныя зоркі на небасхіле сваёй маленькай радзімы, месца, дзе яны жывуць, вучацца, працуюць, дзе кожны дзень, дзякуючы іх цудоўнаму голасу і прыгожай песні, становіцца цёплым, светлым і чыстым.

Сярод 43 удзельнікаў фестывалю былі і нашы землякі –Раман Віткевіч, Ксенія Кімса, Алег Уласік, Сяргей Савіцкі, Злата Мінкілевіч, Юрый Інаровіч і Кацярына Кулевіч, якія неаднойчы прадэманстравалі, што Астравеччына – сапраўдная кузня талентаў.

адна зямля в островце5

адна зямля в островце6

адна зямля в островце7Высокі ўзровень фестывалю пацвердзіла і прафесіянальнае журы, у склад якога ўвайшлі  прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага аблвыканкама, абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

– Рэгіянальны  фестываль-конкурс “Адна зямля” штогод збірае разам лепшых прадстаўнікоў эстрадна-выканаўчага жанру, – адзначыў у сваім выступленні намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. – І вельмі прыемна, што ў Год культуры ён завітаў менавіта ў наш раён. Жадаю ўсім удзельнікам прадэманстраваць  сваё майстэрства, а гледачам – не шкадаваць далоняў.

адна зямля в островце8

адна зямля в островце9Такія розныя мелодыі – кожны ўдзельнік выконваў песню на беларускай мове або беларускага аўтара і кампазіцыю эстраднага жанру; такія розныя выканаўцы – конкурс праводзіўся па ўзроставых катэгорыях 8-17 і 18-31 гадоў – і такі прыгожы фестываль, які стаў не столькі конкурсам, колькі святам творчасці, таленту і маладосці, што аб'яднала тых, хто жыве на адной зямлі, якая толькі ўмоўна падзелена на вобласці, раёны, гарады і вёскі. Мы ўсе – жыхары адной зямлі, аднаго непаўторна прыгожага краю. Гледачы, якія нават у разгар спякоты не пакідалі сваіх месцаў, горача і шчыра сустракалі кожнага ўдзельніка конкурсу, як і паветраныя шарыкі, якія гучна і весела лопаліся над галовамі выканаўцаў, абдаючы іх сапраўдным рознакаляровым салютам людской шчырасці і цеплыні, якая гарачым патокам так і лілася з адкрытых насустрач сапраўдным талентам сэрцаў.

Такімі ж бурнымі былі апладысменты ў адрас пераможцаў, якія вызначыліся ў кожнай узроставай катэгорыі. У выніку Дыпломы пераможцаў атрымалі  прадстаўнікі  ўсіх раёнаў-удзельнікаў.

Спецыяльныя прызы ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і РГА “Белая Русь” атрымалі канкурсанты з Ашмянскага і Мядзельскага раёнаў, а спецыяльны прыз газеты “Астравецкая праўда”  – маленькая зорачка астравецкай сцэны Раман Віткевіч.

Не засталіся без заслужаных узнагарод і іншыя нашы землякі. Так, у сваёй узроставай катэгорыі на другую прыступку песеннага п'едэсталу ўзняўся Сяргей Савіцкі. Пераможцам сярод самых старэйшых і самых вопытных стаў Юрый Інаровіч.

Акрамя таго, журы адзначыла высокае выканаўчае майстэрства нашага Алега Уласіка, які таксама быў ўзнагароджаны спецыяльным прызам. А ўлюбёнкай гледачоў,  стала астраўчанка Злата Мінкілевіч, якая і атрымала прыз глядацкіх сімпатый.

Гран-пры XVIII рэгіянальнага фестывалю-конкурсу “Адна зямля” зноў адправілася ў Маладзечненскі раён.

…Ад святочных паветраных шарыкаў засталіся толькі маленькія шматочкі, ад якіх, дзякуючы намаганням людзей, што сочаць за чысцінёй нашага горада, назаўтра не засталося і следу. Але ў памяці і сэрцах тых, хто, не пабаяўшыся спякоты, стаў адным з удзельнікаў вялікага свята маладзёжнага майстэрства, надоўга застануцца прыгожыя вобразы, мілагучныя галасы і тая гаючая цеплыня, якая, нават падчас конкурсу, дзе кожны, здаецца, павінен быць “за сябе”, яднае і вучыць паважаць свае традыцыі, любіць свае песні, ганарыцца людзьмі, якія жывуць з табой на адной зямлі.

             Вольга ХАЦЯНОВІЧ