Што пачытаць у заўтрашнім нумары «АП»

15:21 / 15.04.2024


А вы ведалі, што быць здаровым – гэта не толькі права, але і абавязак? Што трэба рабіць, каб быць здаровым? Чаму неабходна прайсці дыспансерызацыю? Ці дапамагаюць здароўю спорт і дыеты? Адказы на гэтыя пытанні знойдзеце ў матэрыяле нашага карэспандэнта.

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра вызваленчую аперацыю вясной 1944 года, у якой шмат дапамагалі беларускія партызаны, расказвае настаўнік гісторыі Варнянскай СШ Аліна Сянюць.

17 красавіка – Дзень ушаноўвання ветэранаў пажарнай службы Беларусі. Напярэдадні свята астраўчанін Віктар Яскулоўскі ўспамінае гады службы і расказвае, як развіваўся раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.