Нина Рыбик стала одним из победителей конкурса рассказов газеты “Звязда”

10:00 / 14.04.2024




На днях у Доме літаратара прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу апавяданняў газеты «Звязда».

Літаратурнае спаборніцтва газета ладзіць не першы год, удзельнічаць у ім могуць не толькі вядомыя аўтары прозы, але і тыя, хто робіць першыя крокі ў літаратуру. Дарэчы, сёлета ўсе пераможцы  – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сярод узнагароджанных і карэспандэнт “Астравецкай праўды” Ніна Рыбік. Яе “Вясельны ручнік”, які друкаваўся і на старонках нашай газеты”, заняў 3-е месца. Дыпломы і падарункі пераможцам уручыў намеснік дырэктара РВУ «Звязда» Аляксей Чарота.

 Конкурс гэты прэстыжны, праводзіцца ён ужо шмат гадоў. І для мяне гэта не першая перамога ў творчым спаборніцтве газеты “Звязда”. Некалькі гадоў назад таксама выходзіла ў лідары, -- расказала Ніна Рыбік. – Дарэчы, мае калегі з “Астравецкай праўды” Алена Гануліч і Таісія Сямёнава станавіліся яго пераможцамі. У нас моцны, творчы калектыў, і, я спадзяюся, што хтосьці яшчэ паспрабуе свае сілы і стане пераможцам.

Віншуем Ніну Рыбік з чарговай перамогай!


Текст: Елена Ярошевич