У выпуску “АП” №29 вы адшукаеце матэрыялы пра лёсы людзей, лясную акцыю, старт новага сезона чэмпіянату Беларусі па футболе і многае іншае

15:00 / 12.04.2024


З 1 сакавіка Літва ў аднабаковым парадку закрыла два пункты пропуску на беларуска-літоўскай граніцы. Людзям, якія суткамі чакаюць сваёй чаргі на мяжы, дапамаглі валанцёры з Астравецкага і Ашмянскага раёнаў. Як гэта адбывалася, чытайце ў матэрыяле нашага журналіста.

У краіне праходзіць добраахвотная акцыя “Адновім лясы разам!” . Хто да яе далучыўся, і колькі за апошнія гады было пасаджана дрэў на Астравеччыне, – можна адшукаць у “раёнцы”.

Украіна, Расія, Таджыкістан, Літва, Беларусь – такі звілісты жыццёвы шлях прайшла новая астраўчанка. Пра лёс жанчыны расказвае карэспандэнт “раёнкі”.

Усе самыя свежыя навіны краіны, вобласці і раёна можна знайсці ў адным выданні – газеце “Астравецкая праўда”.