Бяспека на дарозе: у аўтапарка №4 новы аўтобус

10:00 / 07.04.2024


Новы аўтобус беларускай вытворчасці МАЗ 257 хутка адправіцца па прыгарадным маршруце.

– Адзін з 14-ці МАЗаў, якія атрымаў Гроднааблаўтатранс, перададзены Астравецкаму філіялу ў канцы сакавіка і ўжо хутка выйдзе на лінію, – расказаў дырэктар аўтапарка №4 Сяргей Сідарук. – Абслугоўваць ён будзе прыгарадныя маршруты, плануем выкарыстоўваць яго і для турыстычных паездак. Замацаваны новы аўтобус за адным з лепшых вадзіцеляў арганізацыі, які неаднойчы атрымліваў падзякі ад кіраўніцтва і пасажыраў за прафесіяналізм, – Андрэем Сільвановічам.

У новым МАЗе 31 пасадачнае месца, усяго ён зможа “ўзяць на борт” да 48 чалавек.

У салоне ўсталяваны кандыцыянер і сістэма відэаназірання на чатыры камеры: адна выконвае функцыю відэарэгістратара – служыць для запісу дарожнай абстаноўкі перад аўтобусам, другая – “кантралюе” сітуацыю за ім, яшчэ дзве ”адсочваюць”  салон.

– Функцыя відэаназірання працуе на бяспеку пасажыраў: паляпшае абзорнасць, – працягвае Сяргей Уладзіміравіч. – Відэафіксацыя дапаможа і ў выпадку спрэчных сітуацый на дарозе, а таксама пры пытаннях па якасці паслуг. 

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович