У Міхалішках запусцілі праект «Права для ўсіх»

16:00 / 06.04.2024


У Міхалішках запусцілі праект «Права для ўсіх», які сумесна рэалізуюць мясцовая бібліятэка, аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Астравецкага РАУС і аддзел адукацыі.

Праграма разлічана на школьнікаў, працоўных людзей і пенсіянераў. У простай і даходлівай форме ім тлумачаць асноўныя нормы заканадаўства. Напрыклад, расказваюць пра  адміністрацыйную адказнасць, віртуальную бяспеку. Кожны мае магчымасць задаць пытанне супрацоўнікам праваахоўных органаў па любой галіне права.


– Плануем сустрэчы ў мясцовых бібліятэцы і клубе, школе, сельскім Савеце, КСУП «Міхалішкі», лясніцтве, участковай бальніцы і на альхоўскай кардоннай фабрыцы. Будзем разглядаць адміністрацыйныя і крымінальныя правапарушэнні. Ужо прайшло 5 такіх сустрэч, – расказаў старшы ўчастковы інспектар міліцыі Яўген Арлоўскі.


__________________________________________________________________________________________________________________________

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.