Стартаваў фотамарафон “Любімыя куточкі Астраўца”. Далучайцеся!

12:00 / 05.04.2024


26 красавіка 2012 года апублікавана рашэнне Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў аб аднясенні гарадскога пасёлка Астравец да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 27 красавіка яно ўступіла ў сілу.

Менавіта з гэтай даты астраўчане, якія тут жывуць і працуць, хто пабудаваў дом і нарадзіў дзіцятка, каму палюбілася наша маленькая, але такая прыгожая радзіма, пачалі пісаць новую, больш яркую і насычаную на падзеі старонку гарадской гісторыі. 

З гэтай нагоды прапануем гараджанам падзяліцца здымкамі любімых месцаў Астраўца, зрабіўшы да іх невялікі допіс: што за месца і чым яно падабаецца. 

Да ўдзелу ў фотамарафоне ад аднаго аўтара прымаем не больш за два здымкі. Не забудзьце пазначыць сваё прозвішча, імя і тэлефон для сувязі. 

Фота дасылайце на электронную пошту ostrov_red@ostrovets.by да 22 красавіка ўключна

Чакаем вашы здымкі – і палюбуемся на наш горад разам!

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Дмитрий Соколовский