Святары Астравеччыны віншуюць з Уваскрэсеннем Хрытовым

08:30 / 31.03.2024


Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

Урачыстасць Змёртвых­паў­с­тання Хрыста з’яўляецца святам перамогі жыцця над смерцю, дабра над злом, пра­веднасці над грахом. 

Уваскрэслы Сын Божы, бла­славі кожную сям’ю, старых і малых, здаровых і хворых, веруючых і тых, хто страціў ці яшчэ шукае да цябе сваю дарогу, і зрабі іх жыццё лепшым.

Дарагія браты і сёстры, ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збавенчым святам Уваскрэсення Хрыста! Божай благадаці і ласкаў, у сем’ях – спакою і дабрабыту, а ў жыцці – здароўя, веры, надзеі і любові! 

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________ 

Ад імя святароў Астравеччыны ксёндз-канонік Юзаф БАГДЗЕВІЧ, дэкан Астравецкага дэканату. 

Фото: Pexels