Далучайцеся да акцыі “Адновім лясы разам!”, якая пройдзе з 23 сакавіка па 20 красавіка

17:00 / 21.03.2024


Астравецкія лесаводы запрашаюць кожнага ахвочага паўдзельнічаць у добраахвотнай акцыі “Адновім лясы разам!”, якая сёлета пройдзе з 23 сакавіка па 20 красавіка.

Штогод вясной і восенню да гэтай высакароднай справы далучаюцца сотні людзей па ўсёй краіне. Астравеччына – не выключэнне.

Па словах намесніка дырэктара лясгаса Віталя Шарэйкі, вучні і калектывы амаль усіх школ раёна не сталі чакаць пачатку акцыі і ўжо садзяць сеянцы і саджанцы.

Стаць удзельнікам талакі вельмі проста: звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва па месцы жыхарства. З вас – толькі жаданне, пра ўсё астатняе паклапоцяцца арганізатары. 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич