Два агратэхнічныя комплексы “Раса” набыло КСУП “Гудагай”

18:00 / 20.03.2024


Па папярэдніх выніках аграномаў, азімыя збожжавыя і рапс добра пера­зімавалі, таму самы час іх падкарміць. Для гэтых мэт КСУП «Гудагай» да пачатку вясенне-палявых работ набыло два агратэхнічныя комплексы «Раса». За абкаткай аднаго з іх паназіраў карэспандэнт. 

Гэтыя самаходныя апрысквальнікі айчыннай вытворчасці ў пэўнай ступені ўнікальна сканструяваны. Лёгкая прадукцыйная машына на тонкіх колах з эластычнымі шынамі дазваляе рабіць усё хутка і максімальна якасна. Раслінам у фазе вегетацыі, калі адбываецца іх інтэнсіўны рост, як паветра, неабходна «мінералка». 

Аб’ездзіць новую «Расу» ў гаспадарцы даверылі Дзянісу Бароўку. Манціраваць штангі і нацягваць трасы прама ў полі механізатару дапамагаў яго напарнік, які падвозіць карбамідна-аміячную сумесь, Юрый Макарэвіч. У пары мужчыны працуюць другі сезон. 


– Гэты агрэгат – палепшаная копія свайго папярэдніка. Захоп тут, напрыклад, складае ажно 24 метры, у былой «Расе» – 20. Яшчэ адна з пераваг – лёгкасць: поле не рэжа, – патлумачыў асаблівасць сельгасмашыны Дзяніс Бароўка.

Запытала ў механізатара, ад чаго залежыць паспяховасць працы на такім агрэгаце.

– Да любой тэхнікі прывыкнуць трэба. Думаю, хутка з гэтай «Расой» паразумеемся, тым больш што летась таксама на апрысквальніку працаваў. Праўда, таму комплексу было каля 15 гадоў, – працягнуў мужчына. – Галоўнае – пра­вільна выставіць норму ўнясення сумесі, бо для кожнай культуры яна свая. 

– За раз загружаю каля 11 тон рэчыва. «Раса» бярэ крыху больш за паўтоны.  Пакуль толькі апрабоўваем апарат, таму пра аб’ёмы работ сказаць цяжка. Думаю, пасля абкаткі машыны і пры доб­рым надвор’і тэмпы значна паскорацца. Летась, напрыклад, за змену Дзяніс Бароўка найбольш апрацоўваў  каля 120 гектараў. 


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич