Масленица в Островце: и хороводы водили, и чучело жгли

18:00 / 18.03.2024


Арганізатары паклапаціліся пра ўсё: і каб блінцы з пылу-з жару ды з гарачым чаем;  і каб у забаўках кожны ахвочы мог паспытаць сябе – на любы густ ды ўменне; і каб гледачоў было чым заняць; і каб без прызоў пераможцы конкурсаў не засталіся. 

 

Іспытаў кшталту ўзлесці на слуп мы не ўстройвалі ці біцца мяшкамі, а прыдумалі крыху прасцейшыя і больш бяспечныя. Каб жадаючыя паўдзельнічаць не стаялі ў чарзе, зрабілі шмат станцый з разнастайнымі спаборніцтвамі: перацягванне каната, паласа перашкод, “змейка”, тэрыторыя настольных гульняў і іншыя – працавала больш за 10 пляцовак.

– Упершыню ладзілі такое вялікае агульнашкольнае свята, вельмі цешыць, што падтрымаць сваіх дзяцей прыйшло столькі дарослых Усё пачынаецца з сям’і, выхаванне ж – гэта не “рабі так і так”,  любіць трэба дзяцей, быць разам з імі, умець раздзяляць і радасці і смуткі… І сёння ўбачылі наглядны прыклад: нашы юныя ўдзельнікі былі шчаслівыя, гуляючы, спаборнічаючы разам з татамі і мамамі, бабулямі і дзядулямі, – расказвае намеснік дырэктара Алена Сільвановіч. – І яшчэ адзін важны выхаваўчы момант – знаёмства падрастаючага пакалення з народнымі традыцыямі.

 

Гледзячы на ўдзельнікаў масленічных гулянняў, было разумела: гэта свята зрабіла іх дзень. Тое ж пацведзілі і яны самі.

–  За перамогу на кожнай станцыі даюць фішкі, па якіх будуць вызначаць наймацнейшых і найспрытнейшых, – падзялілася Каця Малаховіч. – Паспела пабыць на паласе перашкод, пакруціла абручы,  збегала на перакладзіну… -- ужо зарабіла 8 фішак. Больш за астатніх удзельнікаў фішак набралі сёстры Вераніка і Варвара Мандрык – 58 штук.

– Гэта дзякуючы нашаму галоўнаму памочніку – тату, ён быў з намі на ўсіх пляцоўках, -- удакладняюць дзяўчынкі. – Гулялі ў крыжыкі-нолікі, хадзілі на армрэслінг, перацягвалі канат, праходзілі “лабірынт”…

-- Стараюся з дзецьмі быць ўсюды і ва ўсім, бачу, што ім важна гэта, -- далучаецца да размовы Яўген Мандрык. – Сёння наша сямейная каманда за перамогу атрымала сертыфікаты на частаванне блінамі з чаем. У такіх момантах няважна каштоўнасць выіграннага падарунка, галоўнае, што дзеці адчуваюць маю падтрымку, ім гэта надае ўпэўненасці. Вось зараз нашай маме фота адашлём з прызам. (Усміхаецца.)

Данік Дрэма трапіў у лік прызёраў. 


– Сабралі патрэбную для атрымання сертыфіката колькасць фішак – у нас 26 атрымалася – разам з сябрам Сашам, -- расказаў хлопчык. – Але галоўнае не гэта, галоўнае, што тут весела і мы добра праводзім час: і карагоды вадзілі, і гулялі, і пудзіла Масленіцы палілі! Буду чакаць яшчэ чаго-небудзь падобнага. 


– Няма слоў, адны эмоцыі: проста класны адпачынак! Надвор’е цудоўнае! Тут не толькі для дзяцей, а і нас, дарослых, сапраўднае свята! – падтрымлівае словы Даніка Ядвіга Астрэнка. – Змену суткі аддзяжурыла, спаць бы легчы – ды дзе ж: сюды цягне. Прыйшла з унучкамі, фішак вунь колькі зарабілі – дапамагала ім іспыты на станцыях праходзіць, патанцавала разам з імі, павесялілася  ад душы. Пачасцей бы такое ладзілі!


Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо