У Альхоўскім дзіцячым садзе святкавалі Масленіцу

15:00 / 16.03.2024


У нашым дзіцячым садзе ўсе чакаюць любімае народнае свята – Масленіцу.

Да дзяцей у госці завітала Гаспадынька. Забавак яна прыпасла шмат: гульні, песні, карагоды, танцы, спальванне пудзіла Зімы і кліканне Вясны. Ад гоману і смеху нават Мядзведзь прачнуўся і прыйшоў паглядзець, што робіцца, -- лес жа ў нас адразу за агароджай пачынаецца. І, вядома ж, не абышлося без частавання блінамі, пульхнымі, смачнымі, якія напяклі нашы повары.

Свята мы адзначалі ўсяго дзень, а вось нашы продкі сустракалі вясну цэлым масленічным тыднем.



Людміла ГРЭЙЦЬ, Альхоўскі дзіцячы сад.


Текст: Главный администратор