Свята “Сям’я талентамі багата” сабрала варнянцаў у гістарычным сэрцы аграгарадка

09:02 / 17.08.2023

У цёплую жнівеньскую нядзелю свята “Сям’я талентамі багата” сабрала варнянцаў у гістарычным сэрцы аграгарадка – на плошчы ў старадаўнім парку.

Здавён у Варнянах жывуць і працуюць таленавітыя людзі: хтосьці піша вершы ці абразкі, іншы стварае прыгажосць на сваім прысядзібным участку ці малюе. Кожны ахвочы мог пазнаёміцца з работамі аднавяскоўцаў, выставу якіх арганізавала мясцовая бібліятэка.

На творчым вернісажы можна было ўбачыць карціны, вырабы з дрэва і тканіны, свечкі, вышыванкі, вязаныя сурвэткі і шмат іншых аўтарскіх рэчаў сям’і Келін, Таццяны Сінькевіч, Жанны Лоўкіс, Святланы Данусевіч, Валянціны Субаткевіч, Людмілы Саленік, Юрыя Граблеўскага, Галіны Шагун, Людмілы Кухарэвіч, Тэрэзы Радкевіч, Яўгена Дваяжонава, Валянціны Валанцэвіч, Таццяны Казюль і Людмілы Казак. Падзялілася сваёй творчасцю і самая маленькая ўдзельніца Сафія Юркойць.

IMG_0678.JPG

IMG_0675.JPG

Падумалася: як здорава, што з многімі таленавітымі і “рукастымі” аднавяскоўцамі знаёма асабіста. Усе ўдзельнікі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва атрымалі памятныя падарункі. Іх спонсарамі сталі Вячаслаў Сінкела, Віталь Пазлевіч, Вадзім Міхцееў, Сяргей Валадзько, Яніна Радлінская, Валянціна Корань, Таццяна Радута, Таццяна Камінская.

IMG_0626.JPG

IMG_0628.JPG

IMG_0641.JPG

“Падгледзець” шчаслівыя моманты з жыцця шматдзетных сем’яў можна было на выставе “Летапіс у сямейных здымках”, з якіх ўсміхаліся маладыя і шчаслівыя бацькі з дзеткамі.

IMG_0683.JPG

З прывітальным словам свята адкрыў старшыня Варнянскага сельвыканкама Аляксандр Вярбовіч:

IMG_0618.JPG

– Радуе, што на працягу апошніх гадоў у жніўні жыхары аграгарадка і госці збіраюцца разам на свята, зладжанае мясцовай культурай. Наша любімая вёска і надалей будзе прыгажэць і змяняцца да лепшага, калі мы ўсё будзем працаваць. Наш край сапраўды ўнікальны. У Варнянах захаваўся архітэктурны ансамбль. Больш таго, дзякуючы намаганням ураджэнцаў нашага аграгарадка вядуцца работы па добраўпарадкаванні вежы-альтанкі і тэрыторыі ля яе. Думаю, многія маглі заўважыць, што зусім нядаўна там з’явіліся сцяжынкі з круглякоў. І гэта далёка не ўсе задумы. Хочацца, каб землякі дбалі пра наш куточак і надалей! Усім жадаю здароўя, дабрабыту і добрага настрою!

Лепшыя артысты раёна і выхаванцы філіяла дзіцячай школы мастацтваў радавалі варнянцаў сваімі моцнымі галасамі і грацыёзнымі рухамі.

IMG_0671.JPG

IMG_0724.JPG

IMG_0649.JPG

Пакуль дарослыя слухалі песні, малышы бавілі вольны час на батутах, надзіманых горках, ласаваліся ватай і папкорнам, удзельнічалі ў гульнёвай праграме і зазіралі на пляцоўку бяспекі да вытавальнікаў…

IMG_0656.JPG

IMG_0691.JPG

Хоць у гэты дзень не было традыцыйных для свята вёскі ўшанавання найстарэйшага жыхара, перадачы ключа самаму маленькаму вяскоўцу, тым не менш, дзень атрымаўся багатым на песні, сустрэчы і добры настрой.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич