С 20 декабря Островецкий лесхоз открывает ёлочный базар

09:55 / 19.12.2012

У Астраўцы навагоднія прыгажуні будуць прадавацца каля КІНАКАНЦЭРТНАЙ ЗАЛЫ “АСТРАВЕЦ”, у МІКРАРАЁНЕ ВАЛАДАРСКАГА, а таксама ў АСТРАВЕЦКІМ ЛЯСНІЦТВЕ. Жыхары вёсак могуць набыць ёлачку ў лясніцтвах па месцы жыхарства.



Вы зможаце купіць сапраўдную пушыстую і пахучую ёлку па наступных цэнах:



Ёлкі вышынёй да 1 м – 35 000 рублёў;

вышынёй ад 1 да 2 м – 40 000 рублёў;

вышынёй ад 2 да 3 м – 53 000 рублёў.

А вось аматарам дармаўшчынкі хацелася б нагадаць, што напярэдадні навагодніх свят будзе арганізавана ўзмоцненая ахова ляснога фонду, і за незаконна спілаваную ёлачку давядзецца заплаціць штраф да 50 базавых велічынь – на сённяшні дзень гэта да 5 мільёнаў рублёў.

Вольга ШОЎКУН.