Рэкорды першай паловы студзеня розных гадоў

09:21 / 11.01.2022

89765.jpg

Раніцай 10 студзеня бягучага года тэмпература паветра была  – 7 градусаў


У перыяд назіранняў з 1990 па 2021 год самым халодным першы тыдзень года быў у 2003 годзе: сярэдняя тэмпература склала 15,5 градусаў марозу. У ноч на 6 і 7 студзеня слупок тэрмометра апускаўся да –30 градусаў, а днём падымаўся толькі да –25 градусаў і –20 градусаў адпаведна. Гэта пры тым, што снегу, паводле запісаў Рамэйкі, амаль не было.

У 2015 годзе мароз у 28 градусаў быў у ноч на 5 студзеня, а сярэдняя тэмпература першага тыдня склала – 11,5 градусаў.
У 1997 годзе сярэдняя тэмпература ў перыяд з 1 па 7 сту­дзеня складала 10,4 градуса марозу. У навагоднюю ноч было –28 градусаў.
У 2002 годзе самы моцны мароз быў 3 студзеня – 24 градусы, а сярэдняя тэмпература першага тыдня склала  –9,9 градусаў.
Холадна было і ў навагоднюю ноч 1996 года: –30 градусаў. Сярэдняя тэмпература тыдня склала –9,5 градусаў.
Цікава, што навагоднія маразы да сярэдзіны месяца, як правіла, спадалі, ці, як кажуць на Астравеччыне, «адвальваліся». І толькі ў недалёкім 2020 годзе пасля сустрэчы Новага года з амаль што традыцыйным плюсам слупок тэрмометра папоўз уніз.
Марозным быў і пачатак 1993 года: сярэдняя тэмпература першага тыдня – –9,1 градусаў. У 1995 годзе ў навагоднюю ноч было 30 градусаў марозу, а сярэдняя тэмпература склала –9,5 градусаў. 
А вось пачатак 2007 года выдаўся незвычайна цёплым: тэмпература вагалася ад +3 градусаў да +11 градусаў. «Увесь студзень карова трохі пасвілася», – запісаў у дзённіку Стэфан Рамэйка. Ён жа пазначыў, што 13 і 15 студзеня быў ураганны вецер, які зрываў стрэхі.
Снежным быў пачатак студзеня 2002 года («Снегу ў пояс» – піша Стэфан Рамэйка); у 2004-м – каля паўметра, («Сіноптыкі кажуць, што выпала паўтарамесячная норма»), у 2011 годзе – Станіслаў Памецька намераў больш за 40 сантыметраў, у некаторых месцах – да 75-ці.
А ў 1991-м, 2000-м, 2001-м, 2003-м, 2012-м снегу ў першай палове студзеня амаль што не было.

(Паводле запісаў Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі.)




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик