У Міхалішках віншавалі лепшых працаўнікоў аднайменнага сельгаспрадпрыемства

14:48 / 20.11.2021

Яны падымаюцца на досвітку і кладуцца спаць пазней за сонца. Яны шчыруюць на палях, фермах, у перапрацоўчых цэхах, каб на стале людзей былі хлеб, мяса, малако. Сёння прафесійнае свята адзначаюць работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Па-сямейнаму ўтульна і душэўна віталі працаўнікоў КСУП “Міхалішкі”.

Мерапрыемства не было шматлюдным, але ад гэтага прайшло не менш урачыста і шчыра. З прафесійным святам земляробаў і жывёлаводаў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко:

– Работнікі сельскагаспадарчай галіны – бадай, самая працалюбівая частка насельніцтва раёна, гэта людзі, якія любяць і разумеюць зямлю. Плёнам працы аграрыяў карыстаецца кожны чалавек, але далёка не ўсе задумваюцца, колькі чалавек задзейнічана, каб неабходныя прадукты былі на нашым стале. За кожным дасягнутым вынікам стаіць праца сотняў і ў кожнага яна свая: адзін сее хлеб, другі ўбірае, трэці вырошчвае і даглядае жывёлу – пералічваць можна доўга. Але намаганні кожнага працаўніка накіраваны на дасягненне агульнай мэты: зрабіць лепшым жыццё – сваё, сям’і, раёна, краіны. Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі, вялікі дзякуй за вашу добрасумленную, высакародную і неабходную працу. Усяго найлепшага вам і вашым сем’ям. Са святам!

Віктар Мікалаевіч уручыў узнагароды лепшым па прафесіі: трактарыстам-машыністам Баляславу Барадынку і Андрэю Часнойцю, вадзіцелю Станіславу Мілашэвічу і токару Валерыю Скавародку.

Ад імя раённага Савета дэпутатаў і сябе асабіста землякоў павіншаваў старшыня Міхалішкаўскага сельсавета, дэпутат райсавета дэпутатаў Віталь Івашкевіч. Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны трактарыст-машыніст Іван Янушэўскі.

Да слоў удзячнасці за працу і віншаванняў далучылася старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Наталля Баніцэвіч, якая ўручыла падарункі аграному-насенняводу Яўгеніі Емяльян і галоўнаму спецыялісту сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дануце Бразевіч. Каштоўныя падарункі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” атрымалі вартаўнік Аліна Буйчык і бухгалтар Аксана Пешка, раённага аб’яднання прафсаюзаў – аператар машыннага даення Вольга Валэйка і брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве Мар’ян Комар. Падзячным лістом райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны вадзіцель Сяргей Вінсла.

Квартэт “Анюціны вочкі”, Алег і Яўгенія Уласікі, Надзея Вайцяховіч і іншыя артысты з Міхалішкаўскага і Альхоўскага дамоў культуры падрыхтавалі для герояў урачыстасці цудоўны канцэрт.

З першых вуснаў:

Баляслаў Барадынка, трактарыст-машыніст:

– Год выдаўся не з лепшых. Але хіба праца на зямлі бывае лёгкай? Стараліся зрабіць усё добра і своечасова – вось і ўсё. Узнагароды атрымліваць прыемна – значыць, наша праца цэніцца, а гэта важна. Усіх калег – са святам!


Pryvitanne_z_karavaem.jpg

Прывітанне з караваем

Lerpshy_tokar_Valery_Skavarodka.jpg

Лерпшы токар Валерый Скавародка

Lepshyya_pa_prafesii.jpg

Лепшыя па прафесіі

Balyaslaw_Baradynka_i_Varyry_Skavarodka.jpg

Баляслаў Барадынка і Валерый Скавародка

Zadornae_trya.jpg

"Задорнае трыа"

Vinshavanni_prymae_Volga_Valeyka.jpg
 
Віншаванні прымае Вольга Валэйка

Vinshavanni_i_padarunak_-_Mar_39_yanu_Komaru.jpg

Віншаванні і падарунак - Мар'яну Комару

Padarunki_ad_Belaruskaga_sayuza_zhanchyn.jpg

Падарункі ад Беларускага саюза жанчын

Na_stsene_kvartet_Anyutsiny_vochki.jpg

На сцэне квартэт "Анюціны вочкі"

Spyavayuts_Yawgeniya_i_Aleg_Ulasiki (1).jpg

Спяваюць Яўгенія і Алег Уласікі



Текст:
Фото: Марина Мацкевич