Працаўнікі КСУП “Гервяты” атрымалі ўзнагароды, прэміі і віншаванні

14:19 / 20.11.2021

Віншаванні, узнагароды, прэміі, песні, танцы і флэшмоб – у Рымдзюнскім аддзеле культуры і вольнага часу прайшла ўрачыстасць да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Героямі свята сталі лепшыя працаўнікі “КСУП “Гервяты”.

Песнямі сустракала гасцей “Кемяліна”. Хвалюючым момантам было ўручэнне караваю старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігару Шалудзіну.

Сёлетні год для КСУП “Гервяты” быў нядрэнным: прадпрыемства заняло 2-е месца ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі – з гэтай падзеяй працаўнікоў павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін і ўручыў дырэктару прадпрыемства Ігару Жданаву ўзнагароды.

– Лёгкага хлеба не бывае. Сёлетні год у чарговы раз выпрабаваў работнікаў сельскай гаспадаркі. Вынікі не вельмі радуюць – мы не атрымалі тое, на што разлічвалі, але прафесіяналізм нашых кіраўнікоў, спецыялістаў, звычайных работнікаў адыграў станоўчую ролю. Аднак не ўсё так дрэнна. Упершыню за многія гады ўсе гаспадаркі забяспечылі нарыхтоўку травяністых кармоў, што дазваляе не толькі спадзявацца, але і ўтрымліваць станоўчую дынаміку ў жывёлагадоўлі, вытворчасці мяса і малака, – адзначыў Ігар Шалудзін.

Сёння ў галіне сельскай гаспадаркі раёна занята 1 620 чалавек, якія забяспечваюць харчовую бяспеку нашай краіны.

– Мы рэдка пра гэта задумваемся. А ў свеце ёсць складанасці з прадуктамі харчавання, ёсць галадаючыя. І тое, што мы робім і вырошчваем, што потым адпраўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы, усе ведаюць, у тым ліку і далёка за межамі нашай краіны. Сёння прадпрыемствы Гродзенскай вобласці экспартуюць прадукцыю амаль у 100 краін свету, – падкрэсліў старшыня райвыканкама. – І ў гэтым ёсць унёсак кожнага, хто працуе і ў нашым раёне .

Словы ўдзячнасці, Ганаровыя граматы, дыпломы, Падзякі, прэміі і падарункі былі ўручаны лепшым гервяцкім працаўнікам.

Так, 2-е месца сярод экіпажаў на ўборцы збожжавых заняў камбайнер Дзмітрый Янковіч, які намалаціў 1 575 тон. Вадзіцель Валерый Вялікі стаў першым на адвозцы збожжа – перавёз 3 335 тон. На нарыхтоўцы кармоў (25 558 тон) у ліку прызёраў камбайнер Сяргей Філімоненка – у яго 2 месца. Сярод трактарыстаў-машыністаў, якія працавалі на адвозцы кармоў, 3 месца ў раёне заваяваў Анджэй Ясевіч.

Добрыя паказчыкі ў і гервяцкіх жывёлаводаў. Так, сярод звенняў аператараў машыннага даення на даільных залах малочна-таварных комплексаў 1 месца ў Ларысы Гілевіч, Алены Дзямідчык, Ганны Праўлуцкай з МТК “Рымдзюны”. Сярэдні ўдой малака ад каровы за 10 месяцаў склаў 7 381 (+266 кілаграмаў). Другое – у Веранікі Люковіч і Ірыны Алітойць з МТК “Дайлідкі”, якія надаілі 6 907 кілаграмаў малака ад кожнай каровы.

Трэцяе месца сярод аператараў машыннага даення малочна-таварных ферм у Святланы Вяржынскай з МТФ “Міцюны” – з сярэднім удоем ад каровы 5 786 кілаграмаў.

Лепшым па дарошчванні буйной рагатай жывёлы стала Вера Кацяш – сярэднясутачная прывага гадаванцаў склала 1 039 грамаў.

Былі падчас урачыстасці аб’яўлены і лепшыя працаўнікі ў прафесіі. Сярод трактарыстаў-машыністаў такімі прызнаны Леанід Ліпніцкі і Віктар Бабойць, сярод вадзіцеляў – Уладзімір Бараноўскі. Лепшым работнікам абслугоўваючай і рамонтнай службы стаў электрагазазваршчык Эдуард Мураўскі. Сярод работнікаў ветэрынарнай службы лепшым прызнаны ветэрынарны фельчар Уладзімір Гудойць, сярод спецыялістаў інжынернай службы – галоўны інжынер Ігар Маркун.

Працаўнікоў КСУПа ўзнагароджваў і раённы Савет дэпутатаў: Падзячнае пісьмо загадчыку складам Людміле Стаціна ўручыў старшыня Гервяцкага сельвыканкама Руслан Сачко.

Не засталіся ў баку ад віншаванняў і грамадскія аб’яднанні. Ад Беларускага саюза жанчын каштоўны падарунак атрымала дыспетчар Рэгіна Шафран, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі падарунак уручыў галоўнаму ветурачу Гражыне Саўко, а старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Раткевіч – брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Марыі Лапуня і загадчыку склада Алене Бабойць.

Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджана старшыня прафкама Марына Івашка, Дыпломамі – трактарысты-машыністы Рымантас Трапшыс і Сяргей Філімоненка.

Адзначылі працу ўсіх работнікаў КСУП “Гервяты” і “Смаргонскія малочныя прадукты” – інспектар прадпрыемства Алег Ядзевіч уручыў грамату дырэктару КСУПа Ігару Жданаву.

Цудоўным падарункам да атрыманых узнагарод стала музычнае віншаванне – песні і танцы працаўнікам вёскі дарылі маленькія зорачкі і добравядомыя раённыя артысты.

– Дзень працаўніка сельскай гаспадаркі мы, працаўнікі КСУП “Гервяты”, заўсёды чакаем з нецярпеннем. Усім працаўнікам вёскі жадаю плённай працы і моцнага здароўя, каб сельская гаспадарка развівалася і працвітала, а ў калектывах панавалі сяброўства і падтрымка, – павіншавала калег удзельніца ўрачыстасці, галоўны ветурач Гражына Саўко.



0-02-05-e3d90d48c8c3b973d691f7b438a6d33a4f63e2ae5cdb67254ab1d265dc7f2286_30d4cd42.jpg

0-02-05-7e5831d0b86864d0e3ebcf13ea0c0fd8c35e33a41a15faebae7fccd16dc86394_9a46c5e6.jpg
0-02-05-a49a5053267c49e428f12ad6abf9e056e4ad6991298b3268916c5539b144212f_8882e6ae.jpg
0-02-05-0ec36ea166f9d99aed24fee824245893c46ce867bb95c1a7b7089f9d872275d5_8b860e7f.jpg
0-02-05-9ad8452bf7535518d47344bcbaf6e7dba110cf6c074146d8aa6a9b114d59c71d_b2c43824.jpg
0-02-05-6fb569e2e42ba95dda1a2922b6ed130e80aa442a49e00b3151625e380f50f9f5_9cb8c330.jpg
0-02-05-71ae95e37eaa14439a26b50c0f28a695c65f701e35f059258807c2f318d58fa5_f57a96d7.jpg
0-02-05-0922bd3a527a27b33ded254842908af111ffe77df44d4aa9fc3d379b3c140e69_47e7319a.jpg0-02-05-a6f451d2b557ea23f77394713dfefe47074b2938bd1085337727bda17c517583_e8872d08.jpg0-02-05-0684bb331a54c6d6abde58de09ca4059f727856a1929896f2eaa0b3e857efcec_8280ef2a.jpg
0-02-05-d72527bdfc1142eb89f9910fbd9970e384667b0b72ce570940d372b478cdf271_bc6356bf.jpg
0-02-05-cfa0ffe89742bf0745b921b8eccf1c1b17f0ca0b66b26ecf5b586071afc7cc14_fe200ce5.jpg0-02-05-ce1281686045d4a9af6aa692c79bcdc81898f056068e1b3ba147001445318c35_6051e344.jpg
0-02-05-ecdf4fc3ee37de90d198edbf944b7344f6a86e523a9c4ccb8a0c24ca3e19dbc5_fe8cd960.jpg0-02-05-f4a226bff0ea0b66bf3eb71d2f212037aea1c52ba858b1a3fc1e4d20f6984674_f8cddd55.jpg
0-02-05-2c911d42f7169fcb895e1d7560091b10159a505ec61bef5a48e55e39b059ce5c_4ad2e304.jpg
Текст:
Фото: Елена Ярошевич