Мікіта Русецкі з Астравеччыны заваяваў “бронзу” на першынстве Еўропы

08:40 / 19.11.2021

Зноў цудоўная навіна! Наш зямляк, Мікіта Русецкі з Чыжоўшчызны, выхаванец спартыўнага клуба “Чэмпіён”, стаў бронзавым прызёрам на першынстве Еўропы па кёкушынкай каратэ, якое прайшло ў румынскім горадзе Орадзя.

Сёлета хлопец стаў студэнтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і працягвае займацца любімым адзінаборствам у Мінску. Больш таго, свае сілы і ўзровень падрыхтоўкі Мікіта вырашыў праверыць на еўрапейскім татамі – і стаў удзельнікам першынства.

На спаборніцтве наш зямляк выступаў сярод юніёраў у вагавай катэгорыі 70-75 кілаграмаў і прадэманстраваў упэўненасць і сілу волі. У 1/8 ён датэрмінова перамог саперніка з Польшчы, а ў 1/4 – гэтак жа “расправіўся” з каратыстам з Грузіі. У паўфінале апанентам Мікіты на татамі стаў спартсмен з Украіны – паядынак быў упартым і напружаным для абоіх, але рашэннем суддзяў перавагу аддалі саперніку. Дарэчы, украінец у выніку стаў чэмпіёнам. Але для нас безумоўны пераможца – наш зямляк.

– Турнір мне спадабаўся, было шмат цікавых паядынкаў і крутых накаўтаў, – падзяліўся ўражаннямі Мікіта Русецкі. – Да таго атрымаў цудоўны вопыт і матывацыю для далейшага самаўдасканальвання. Дарэчы, я ўпершыню выступаў без засцярогі на кісцях рук, гэта значыць, на голых кулаках – было крута! Першых двух сапернікаў адправіў у накаўт ударамі ў корпус. Мог бы перамагчы і ўкраінца, каб падчас бою крыху больш думаў галавой, таму агульным вынікам не зусім задаволены. Затое гэты паядынак наглядна паказаў, над чым мне трэба працаваць. Што тычыцца настрою перад выхадам на татамі, то быў на дзіва спакойны – ні хвалявання, ні страху. Магчыма, з-за вялікай колькасці трэніровак напярэдадні, магчыма таму, што выступаў без пальчатак – не ведаю. Вельмі прыемна было прымаць віншаванні – літаральна адразу пасля апошняга бою яны пачалі прыходзіць ад родных, сяброў, знаёмых і нават незнаёмых мне людзей – гэта моцна матывуе на новыя дасягненні. Карыстаючыся выпадкам, яшчэ раз дзякую свайму сэнсэю Дзмітрыю Куцько за тое, што прынёс каратэ ў маё жыццё, бацькам, якія заўсёды мяне падтрымліваюць, а таксама ўсім, хто за мяне перажываў і падбадзёрваў.

Віншуем земляка з еўрапейскай “бронзай” і жадаем скарэння новых вяршынь!

1.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: