У Астраўцы адзначылі Дзень работнікаў культуры

16:56 / 08.10.2021

Без іх не абыходзіцца ніводнае свята, яны нясуць культуру ў масы і дораць людзям добры настрой. Сёння са сцэны шматфункцыянальнага культурнага комплексу гучалі віншаванні ў адрас спевакоў і музыкантаў, бібліятэкараў і работнікаў музея, спецыялістаў клубнай сістэмы і кінематаграфіі – словам, усіх, хто адзначае прафесійнае свята ў другую нядзелю кастрычніка – работнікаў сферы культуры.

6.jpg

У творчых людзей няма выхадных. Нават падчас урачыстасці ў свой гонар многія з работнікаў культуры былі задзейнічаны на сцэне, бо хто ж, як не яны, павіншуюць калег мілагучнай песняй ды задорнымі танцамі. А вось жадаючых сказаць у адрас віноўнікаў свята добрыя словы было шмат. І першымі гэта зрабілі з дапамогай відэапаштоўкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла, загадчык сектара культуры райвыканкама Вольга Баяровіч, а таксама прадстаўнікі розных сфер Астравеччыны.

З найлепшымі пажаданнямі звярнуліся да работнікаў культуры і намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, а таксама намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, галоўны ўрач Астравецкай ЦРКБ Уладзімір Мажэйка.

– Мы з вамі амаль калегі, бо здароўе – гэта сукупнасць фізічнага і псіхалагічнага дабрабыту. Мы адказваем за першае, а вы – за другое. Таму жадаю вам не траціць ніводнае з іх і працягваць дарыць людзям радасць і добры настрой, – адзначыў Уладзімір Часлававіч.

Далей эстафету віншаванняў падхапілі кіраўнікі раённых арганізацый “Белая Русь”, БСЖ і БРСМ, сілавых ведамстваў, прафсаюза і, канешне ж, сектара культуры. Усе яны жадалі моцнага здароўя, сонечнага настрою і толькі добрага надвор’я ў сем’ях.

Сёлета культурная сям’я Астравеччыны папоўнілася чатырма маладымі спецыялістамі – іх таксама выклікалі на сцэну і правялі жартаўлівы і адначасова душэўны абрад пасвячэння.

Цудоўным дапаўненнем да святочнай атмасферы сталі музычныя нумары ў выкананні Аляксандра Юргелянца, Юрыя Інаровіча, Алесі Мелянчук, Анастасіі Козар, Алега Уласіка, Анастасіі Буткевіч і іншых артыстаў Астравеччыны. Сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы радавалі гледачоў не толькі прыгожым выкананнем, але дзяліліся харызмай і душэўным цяплом.

Узнагароджаны!

Ганаровай граматай райвыканкама – Аксана Сяўко.

Ганаровай граматай раённага Савета дэтутатаў – Марыя Праўлуцкая-Калко, Падзячным лістом – Іван Дзятловіч.

Падзячным лістом раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” – Ганна Уласік, Надзея Вайцяховіч.

Падзячным лістом раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” – Галіна Францкевіч, Марына Арлоўская.

Граматай райкама ГА БРСМ – аддзел культуры і вольнага часу аг. Падольцы, Марыя Шчэрбакова.

Ганаровай граматай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыяй – сектар культуры райвыканкама, Марыя Шчэрбакова.

Ганаровай граматай раённага аддзела ўнутраных спраў – Вольга Валадзько, Марыя Шчэрбакова, Аляксандр Юргелянец.

Ганаровай граматай райкама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызму – Алеся Лосіч, Валерыя Стэх, Вольга Гульбіцкая, Алена Багдановіч.

Падзячным лістом сектара культуры – Данута Чарнушэвіч, Ганаровымі граматамі – Наталля Бялячыц, Вікторыя Урбановіч, Алена Малышава, Ірына Баршчэўская, Вольга Васілеўская, Таццяна Падворская, Таццяна Кошчыч, Вольга Багдановіч, Вікторыя Сямашка, Таццяна Падгайская, Алеся Гульбіновіч, Таццяна Канчанін.

5.jpg

8.jpg

9.jpg

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

7.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич