Дуда сабрала на свята вёскі
Невялікія вёсачкі з багатай гісторыяй – толькі ў зусім раўнадушнага чалавека не баліць душа, што яны паціху, незаўважна знікаюць з карты раёна…
Аляксандр Юргелянец, дырэктар Рытанскага дома культуры, і яго партнёр па сцэне і паплечнік па жыцці Юрый Інаровіч да такіх дакладна не адносяцца. Неяк падумалі яны: калі жыхары невялікіх вёсак не могуць прыйсці за некалькі кіламетраў у Дом культуры, з-за эпідэміі баяцца выехаць у “вялікі свет”, рэдка сустракаюцца з дзецьмі і ўнукамі, якія ці аказаліся за мяжой,– значыць, трэба нам ісці да іх! І ў адзін з летніх дзён арганізавалі Дуды. Хоць тут засталося менш дзясятка жылых дамоў – людзей сабралася шмат: прыехалі былыя жыхары, прыйшлі суседзі з навакольных вёсак – сабралася больш за паўсотню чалавек!
Імправізаваную канцэртную пляцоўку зрабілі на колішнім “школьным” месцы. Папярэдне пахадзілі па хатах, пагутарылі з вяскоўцамі, сабралі фотаздымкі, якія затым сталі асновай выставы пад адкрытым небам, якая нагадвала пра мінулае маленькай радзімы большкасці гледачоў.
Ад традыцыйнага сцэнарыя з вызначэннем лепшых падвор’яў і сімвалічным ключом самаму юнаму жыхару вырашылі адысці – прыдумалі іншыя нагоды зрабіць прыемнае вяскоўцам: да прыкладу, адзначылі самае дагледжанае падвор’е, падзякавалі дзецям з гарадской прапіскай, што захавалі бацькоўскі дом – без увагі не застаўся ніхто.
Каштоўных падарункаў не спатрэбілася: словы падзякі, кветкі, душэўныя песні, стасункі з аднавяскоўцамі, сённяшнімі і былымі, падарылі жыхарам Дуды незабыўнае свята.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.