Мітынг, прымеркаваны Дню Перамогі, прайшоў каля брацкай магілы ў пасёлку Гудагай

11:49 / 08.05.2021

Урачысты мітынг, прымеркаваны76-й гадавіне Вялікай Перамогі, прайшоў каля брацкай магілы ў пасёлку Гудагай. Прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары пасёлка, вучні і настаўнікі школы, ваеннаслужачыя пагранічнай камендатуры “Гудагай” ушанавалі памяць усіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

IMG_5644.jpg

IMG_5650.jpg

Па гістарычных звестках у брацкай магіле знайшлі супакой ад 200 да 300 ваеннапалонных. Мясцовыя старажылы ўспаміналі, што будынак школы, у якім размясціўся пад час вайны лагер, быў напоўнены людзьмі. Памерлых выкідвалі праз дарогу ў роў і прысыпалі целы зямлёй. У 1944 годзе іх перазахавалі разам з ваеннаслужачымі, якія загінулі пры вызваленні Астравецкага раёна. Тут жа знайшлі супакой тыя, хто паміраў у цягніках, – іх таксама пакідалі на ўскрайку пасёлка.

Першапачаткова на брацкай магіле ўстанавілі невялікі сціплы помнік – а ў год 30-годдзя Вялікай Перамогі былі выдзелены дзяржаўныя сродкі на яго рэстаўрацыю. За працу ўзяліся мясцовыя жыхары, якія на той час працавалі ў школе, – Часлаў Шашкевіч, Пётр Блізнік і Віталь Лянкевіч. Нядаўна помнік і яго тэрыторыю таксама добраўпарадкавалі.

IMG_5658.jpg

IMG_5666.jpg

На жаль, устанавіць імёны ўсіх памерлых тут наўрад ці ўдасцца, але мясцовыя жыхары помняць іх подзвіг і гераічныя справы, дзякуючы якім мы жывём у мірнай вольнай краіне.

Памяць усіх загінулых ушанавалі хвілінай маўчання, да помніка ўсклалі кветкі і запалілі свечкі, як сімвал таго, што нашчадкі памятаюць, – і перададуць гэтую памяць наступным пакаленням.

IMG_5667.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич