Больш чым паўстагоддзя выпісвае «АП» Радаслаў Раўдановіч

13:14 / 10.04.2021
459
Больш за паўстагоддзя сябруе з раённай газетай жыхар Астраўца Радаслаў Раўдановіч.

– «Астравецкую праўду» чытаю з дзяцінства. Жылі мы ў Міхалішках, газеты тады выпісвала пераважна інтэлігенцыя – настаўнікі, калгасныя спецыялісты. Напрыканцы 50-х я ў класе трэцім ці чацвёртым вучыўся. Памятаю, мужыкі збяруцца пакурыць, у карты перакінуцца, а мяне просяць, каб услых ім «раёнку» чытаў. Асабліва раздзел «Шэршань» любілі, дзе крытыку друкавалі. Ох і «джаліў» той «Шэршань»!

1.jpg


Пасля школы працаваць пайшоў. Кіно вельмі любіў, мясцовы кінамеханік Алег Захаравіч Булавіцкі, светлая яму памяць, навучыў свайму рамяству.

Калі ў Астравец перабраўся, стаў у сельгастэхніцы працаваць – за 30 гадоў аб’ездзіў увесь раён. Многіх з тых вёсак, куды нас камандзіравалі, ужо  няма – а я памятаю іх, людзей, якія там жылі. Чытаю гістарычныя матэрыялы «Астравецкай праўды» – і ўспамінаю. 

Ёсць публікацыя раённай газеты, якую беражліва захоўваю ў сямейным архіве. У артыкуле «Народны лекар» расказвалі пра маю матулю Алену Казіміраўну Раўдановіч. Яна не мела адукацыі, сама навучылася чытаць па-беларуску і па-польску, але добра ведала лекавыя травы, іх уласцівасці.  Збірала іх, сушыла, давала людзям, калі хто звяртаўся, – пра  гэта расказаў на старонках газеты журналіст «Астравецкай праўды». 

Раённая газета са мной ужо больш як паўвека… Цяпер, на жаль, знаёмых часцей успамінаю, чытаючы спісы памерлых. Але іх чамусьці ў раённай газеце перасталі друкаваць… Мо, каб мы не засмучаліся?




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений