Астравецкую “раёнку” чытаюць і ў Мазыры

13:08 / 14.03.2021
– Я звычайная пенсіянерка, жыву ў Гомельскай вобласці. Газеты чытаць люблю, і адна з найбольш жаданых для мяне – «Астравецкая праўда». Так, не здзіўляйцеся: вашу «раёнку» мне выпісвае сястра, якая жыве ў Астраўцы, і прыходзіць газета рэгулярна, толькі спазняецца на дзень, але гэта не страшна.

1.jpg

 Я даволі часта бываю ў вашым горадзе, здараецца, што і падоўгу, ведаю многіх людзей, бачу, як пераўтвараецца Астравец – і мне цікава ведаць, што тут адбываецца, – а газета пра ўсё расказвае. Не прапускаю нарысы пра людзей, журналісцкія разважанні на актуальныя тэмы, жыццёвыя гісторыі, рэпартажы з вандровак карэспандэнтаў па розных краінах свету і мясцінах Беларусі – нібы сама пабываеш там, пабачыўшы ўсё іх вачыма.
У маю паштовую скрынку заўсёды кла­дуцца мазырская «раёнка» «Жыццё Палесся» і «Астравецкая праўда». І мушу зазначыць, што мне больш цікава пачытаць астравецкую. Аднойчы нават патэлефанавала ў рэдакцыю, параіла  нашым журналістам павучыцца ў калег з Астраўца, як трэба працаваць. 
Так што заставайцеся і надалей цікавай і карыснай газетай! Ведайце: вас чытаюць і ў Мазыры!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик