Звычка выпісваць «раёнку» ў Святланы Саўко застался з дзяцінства
09:24 / 27.02.2021
– «Астравецкая праўда» была, напэўна, першая газета, якую я ўзяла ў рукі. Мама працавала начальнікам аддзела паштовай сувязі ў Чэхах, і перыядычных выданняў мы выпісвалі шмат, у тым ліку і «раёнку». Чытаць газету ў нашай сям’і чамусьці пачыналі з апошняй старонкі – лічылася, што там змешчана ўсё самае цікавае.
Шмат чаго змянілася з майго дзяцінства, але звычка выпісваць «Астравецкую праўду» засталася. І чытаю цяпер газету я не з апошняй, а з першай старонкі. (Усміхаецца.) Цікава чытаць пра лёсы людзей – знаёмых і незнаёмых, пра прафесійныя дасягненні працаўнікоў Астравеччыны, падабаецца рубрыка псіхолага, а таксама некаторыя праекты: «КругАгляд Ніны Рыбік», «Один день с…», «Никогда не сдавайся».
Як кажуць палітыкі: усё ёсць, але не ўсім хапае. Хацелася б бачыць больш артыкулаў, якія развіваюць, стымулююць да пазнання новага і натхняюць. Вырашэнню гэтага пытання можа паспрыяць, напэўна, віртуальная прастора, дзе, дарэчы, «АП» ужо трывала «прапісалася» і з’яўляецца дастаткова
папулярнай.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.