Астравецкія хакеісты на “Залатой шайбе” ўвайшлі ў пяцёрку лепшых

15:14 / 03.03.2021

Юнакі 2005-2006 гадоў нараджэння Астравеччыны ўдзельнічалі ў абласных спаборніцтваў “Залатая шайба”.

3.jpg

Высветліць, хто найлепш арудуе клюшкай і забівае галы на спаборніцтвы, якія праходзілі ў Лідзе, прыехала 12 каманд.

Сапернікамі астраўчан сталі хакеісты з Бераставіцкага і Смаргонскага раёнаў. У першых нашы юнакі ўпэўнена выйгралі 14:0, а вось суседзям саступілі 0:4 – і занялі 2-е месца ў сваёй групе.

У чарговым этапе спаборніцтваў землякі сустрэліся з камандай Навагрудскага раёна, якую абыгралі 5:0. Заключным для нашых спартсменаў стаў матч за 5-6-е месцы, дзе скрыжавалі клюшкі з хакеістамі Ашмянскага раёна. Упартая барацьба – і перамога астраўчан з лікам 7:4.

4.jpg

Дарэчы, 16 з 26 разоў шайбу ў вароты сапернікаў адправіў Мікіта Лебядзевіч, які па праву можа лічыцца лепшым іграком.

2.jpg

Да турніру хлопцаў рыхтаваў нязменны гуру астравецкага хакея – трэнер Яўген Яфімаў. Літаральна за пару дзён да спаборніцтваў Яўген Міхайлавіч трапіў у бальніцу і не змог паехаць з камандай. Яго выхаванцы і іх бацькі жадаюць трэнеру хутчэйшага выздараўлення.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: