Гудагайскія вучні ізноў прадэманстравалі лепшыя веды па АБЖ

11:17 / 03.03.2021

У Астраўцы прайшоў раённы конкурс «Школа бяспекі».

1.jpg

У гэтым годзе паспаборнічаць у ведах па бяспецы жыццядзейнасці адгукнулася 53 вучні ў 3-х узроставых катэгорыях (1-4, 5-8 і 9-11 класы).

Спачатку школьнікі праходзілі тэст на камп’ютары – за 30 хвілін трэба было адказаць на 50 пытанняў. Трапіць на наступны этап маглі не ўсе ўдзельнікі: па 9 чалавек з кожнай групы і толькі тыя, хто даў больш правільных адказаў.

4.jpg

Далей дзяцей чакалі іспыты па прамоўніцкім мастацтве. Да гэтай часткі конкурсу вучні рыхтаваліся загадзя. Ім трэба было скласці выступленне па прапанаванай тэме. Абарона вуснага высказвання абмежоўвалася 1-й хвілінай.

На заключны этап змаглі прайсці па 5 удзельнікаў з групы. Тут ім давялося згуляць у «Сваю гульню», дзе кожнае пытанне мела свой «кошт» у балах – ад гэтага, вядома, залежала і складанасць задання.

2.jpg

У выніку найлепшя веды, як і неалькі апошніх гадоў, паказалі гудагайскія вучні: сярод 9 пераможцаў раённага этапу 4 прадстаўнікі Гудагайскай СШ.

3.jpg

У групе 1-4 класы бяспечныя веды прывялі да перамогі гімназіста Аляксандра Рыбака – у яго 1 месца. Крыху адсталі Ігнат Урбановіч з СШ №3 і Арына Субаткевіч з Міхалішкаўскай СШ, якія занялі 2 і 3 месцы адпаведна.

Сярод 5-8 класаў увесь п’едэстал занялі вучні з Гудагая: Вікторыя Мілешка стала першай, Мікалай Лакомы – другі, Ягор Вішнеўскі – трэці.

У старэйшай групе перамогу святкавала Вікторыя Валэйка з Гудагайскай СШ. У Мікалая Барысевіча з СШ №1 2-е месца, у Паліны Ярмак з Міхалішкаўскай СШ – 3-е.

Усе пераможцы атрымалі падарункі: медалі, граматы і вучэбныя выданні МНС.

Вучні, якія занялі першыя месцы на раённым конкурсе, стануць удзельнікамі абласнога этапу. Жадаем ім поспехаў!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: