Варонскія школьнікі сталі удзельнікамі інтэлектуальнай гульні «Я ведаю»

14:09 / 20.02.2021
285

Сярод педагогаў і навучэнцаў Варонскага дзіцячага сада-пачатковай школы шмат прыхільнікаў рэспубліканскага тэлепраекта інтэлектуальнага шоу «Я знаю!».

Да Дня беларускай мовы ў нас узнікла ідэя правесці падобную гульню для вучняў 3 класа – толькі на беларускай мове. За ажыццяўлення гэтай задумы ўзялася класны кіраўнік 3 класа Галіна Мечыславаўна Лагуцік.

1.jpg

Пяць хлопчыкаў і дзяўчынак змагаліся за званне пераможцы шоу. Было падрыхтавана 42 займальныя і крэатыўныя заданні, выкарыстоўваліся алімпіядныя заданні, для рашэння якіх спатрэбілісяпатрабавалі не толькі ведыаў школьнай праграмы, але і агульная дасведчанасць. Гульня праходзіла на беларускай мове, а атмасфера яе правядзеня была максімальна набліжана да тэлевізійнай: пытанні на экране, музыка, таймер і саветнікі, якія сачылі за адказамі ўдзельнікаў, агучвалі вынікі пасля кожнага тура.

Пераможцам інтэлектуальнага спаборніцтва стала Марта Ашоўская. З самага пачатку разлічваў на перамогу паўфіналіст Эрык Кісель. З добрым багажом ведаў дайшла да паўфінальнага тура Ангеліна Альшэўская.

2.jpg

Хоць на ўдзел у тэлевізійным праекце «Я знаю!» нашым навучэнцам прэтэндаваць рана, аднак першы каменчык у гэты падмурак ужо закладзены.

Галіна ЧАХРАЧ,
дырэктар Варонскага дзіцячага сада-пачатковай школы

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений