Дзве перамогі, два пройгрышы астраўчан на юнацкай лізе бокса

12:09 / 23.01.2021
Юныя астравецкія баксёры ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці змагаліся з мінулагоднімі пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў юнацкай лігі бокса – камандай Віцебскай вобласці.

Хоть у агульнакамандным заліку віцябчане ака­заліся мацнейшымі, але на рахунку нашых спарт­сменаў не­калькі выйгрышных баёў. Напрыклад, у вагавай катэгорыі да 46 кілаграмаў абсалютную перамогу свят­каваў астраўчанін Цімур Сянкевіч, які менш чым за хвіліну ўпэўнена перамог саперніка ўжо ў 1-м раўндзе. 

1.jpg


Крыху больш сілы, настойлівасці і часу затраціў на ўдалы вынік паядынку Ілля Чункевіч, які выступаў у катэгорыі 57 кілаграмаў. Нягледзячы на няпросты бой, астраўчанін змог даказаць, што мацнейшы на рынгу.

А вось Паўлу Мацкевічу і дэбютанту такіх спа­бор­ніцтваў Арцёму Лянкевічу не пашанцавала – яны са­ступілі сапернікам. Яшчэ адзін юны прыхільнік бокса Георгій Гічко ў паядынках не ўдзельнічаў, але пра­дэ­манстраваў нядрэнную тэхніку бою падчас спарынгу.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: