Юнацкая ліга зноў сабрала баксёраў

09:37 / 09.10.2020

Баксёры Астравеччыны аднавілі барацьбу за выхад у фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў юнацкай лігі боксу, якія былі часова спынены з-за каронавіруса.


На гэты раз каманда Гродзеншчыны сустракалася са спартсменамі Гомельскай вобласці. На жаль, вірус і тут унёс свае карэктывы: наша абласная зборная не змагла выступіць у поўным складзе і па агульных выніках саступіла сапернікам.

Тым не менш астравецкія баксёры прадэманстравалі добрыя паядынкі. Цімур Сянкевіч, Арсень Мялешка, Ілля Чункевіч упэўнена выйгралі ў сапернікаў. Максім Лянкевіч і Кірыл Рагавенка таксама імкнуліся да перамогі, але трапілі на больш вопытных спартсменаў і ў выніку саступілі.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: