Наши подписчики. Некоторые газеты семья Плявго оставляет на память
12:16 / 13.11.2020
– Дый цікава пачытаць, што ў раёне робіцца, чым людзі жывуць, – працягвае жанчына. – Асабліва ў сельскай гаспадарцы, хто ў перадавіках даведацца. Я родам з Падольцаў. У гандлі працавала перш, а апошнія 10 гадоў – у кямелішкаўскім калгасе, муж там жа інжынерам быў. Таму за справамі вясковымі сочым з інтарэсам. Мой (муж – Заўв. аўт.) любіць навіны «атамкі» паглядзець, крыжаванкі пагадаць. Садзімся, надзяваем акуляры – і «вывучаем» па чарзе газету. Ён з першай старонкі пачынае, я – з апошняй. А тады абмяркоўваем, каменціруем. (Смяецца.)
Нярэдка, па словах чытачкі, трапляюць у «раёнку» іх дочкі і зяці.
– У нас тры дачкі – і ўсе настаўніцы. Адна – у Астраўцы, другая – у Варнянах, трэцяя – у Гервятах. Цікава ведаць, што ў горадзе і вёсках, дзе яны жывуць, робіцца, – кажа Галіна. – Здаецца, ведаем усё пра справы дочак і зяцёў, а ў газеце часам прачытаем – і парадуемся, што заўважаюць іх працу.
Такія нумары набываюць асаблівую каштоўнасць для бацькоў і трапляюць у спецыяльную кніжачку – каб захаваць на памяць.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.