З «Астравецкай праўдай» Марыя Ключнік сябруе колькі сябе помніць

11:52 / 21.08.2020
Да апошняй старонкі чытае «Астравецкую праўду» варнянка Марыя Ключнік – працягваем знаёміць нашых чытачоў з сябрамі «раёнкі».

43.jpg– Колькі сябе помню, столькі гэтая газета была на стале ў хаце: яе заўсёды выпісвалі бацькі і бабуля, і родзічы, – гаворыць дзяўчына. – Як дамоў на выхадныя прыязджаю, па «Астравецкай» з навінамі раёна знаёмлюся, каб быць у тэме жыцця радзімы. Чытаю заўсёды старонкі па парадку – няма такога, каб штось не «заходзіла». Праўда, «куплю-прадаю» прапускаю. (Усміхаецца.)

Любімая рубрыка «Рэпарцёр выходзіць у свет» – цікава чытаць адказы і меркаванні людзей. Увогуле падабаюцца артыкулы, якія падаюцца ў форме інтэрв’ю. Часта на старонках выдання трапляюцца знаёмыя імёны. Нам з блізкімі заўсёды прыемна чытаць пра поспехі землякоў, асабліва калі гэта нашы сябры альбо проста тыя, каго мы ведаем.

У «раёнцы», здаецца, хапае інфармацыі для любога чытача. Адзінае, чаго хацелася б бачыць у матэрыялах, –  разам з меркаваннямі аўтарытэтных людзей падаваць меркаванні і прапановы моладзі,  каб падлеткі і юнакі разважалі, выказвалі свае погляды на сур’ёзныя тэмы. 





Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: