Сябры «Астравецкай праўды». Сям’я Ганчарэвіч

14:05 / 18.08.2020
– Нашы бацькі заўсёды выпісвалі «Астравецкую праўду», і мы, як пажаніліся, таксама. Сёлета ўжо можна адзначаць паўналецце сяброўства – 18 гадоў паштальён прыносіць нам газету, – расказваюць жыхары Кямелішак Віталь і Людміла Ганчарэвічы. 

– Я ў першую чаргу чытаю навіны, артыкулы пра землякоў, знаёмых, рэкламу, гляджу фотаздымкі, – дзеліцца Людміла. – А муж пачынае спачатку. 

Цікавяцца «раёнкай » і сыны Віталя з Людмілай. Старэйшы Яўген сочыць за спартыўнымі навінамі Астравеччыны, любіць чытаць артыкулы, якія распавядаюць пра моладзь, яе захапленні і справы БРСМаўцаў. Для сярэдняга Канстанціна  «Астравецкая праўда» першая крыніца звестак пры падрыхтоўцы да школьных інфармацыйных гадзін – усё, што тычыцца жыцця раёна, хлопчык уважліва перачытвае, каб потым расказаць аднакласнікам. Меншы Мацвей яшчэ ходзіць у дзіцячы садок, у газеце ён не толькі разглядае фотаздымкі, але і  вучыцца чытаць па ёй – праўда, пакуль толькі  словы,  надрукаваныя  вялікімі літарамі.

21.jpg



А яшчэ Ганчарэвічы складаюць у сямейны архіў газетныя выразкі – тыя, дзе «раёнка» пісала пра іх.

– Нам здаецца, што ў «Астра­вец­кай праўдзе» ёсць усё, што можа быць цікавым чытачу, – нават праграму тэлеперадач друкуеце. Дзякуй за  газету,  – завяршаюць размову Віталь і Людміла.

Дзякуй вам, нашы паважаныя чытачы, што сябруеце з «раён­кай»!


НАГАДВАЕМ

Тры спосабы выпісаць «раёнку»:

1. У паштальёна або ў мясцовым аддзяленні паштовай сувязі.

2. У рэдакцыі газеты з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.

3. На сайце Белпошты https://belpost.by/.

Зарэгіструйцеся на сайце. Адкрыйце закладку «Падпіска» і прайдзіце наступныя крокі: каталогі – цікавыя старонкі – аформіць падпіску (выбраць выданні РБ, газета, фізічная асоба, друкаваная версія) – падпіскі – «Астравецкая праўда».

Далей клікнеце «плюсік», дзе запоўніце месяцы падпіскі, свой адрас. Дабаўце ў кошык, перайдзіце ў яго і аформіце падпіску.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: