Бегалі, скакалі і мячык кідалі – хто стаў лепшым на «Шкаліядзе»

11:42 / 22.09.2020
286
Аматары спорту з 5-6 класаў паказалі, на што вартыя, на спартыўнай пляцоўцы падчас раённага этапу традыцыйнай «Шкаліяды».

1.jpg



Сёлета ў спаборніцтвах удзель­­­нічала 150 юных лёгка­ат­ле­таў.

Яны бегалі навы­пе­радкі на дыстанцыях 60, 500 (дзяў­чын­кі) і 800 (хлопчыкі) метраў, скакалі ў даўжыню і кідалі тэніс­ны мяч з месца. І пакуль дзеці з усіх сіл стараліся на ўсіх этапах, за іх тэхнікай і спосабамі выканання фізіч­ных практыкаванняў уважліва сачылі трэнеры Аст­равецкай спе­цыя­лізаванай дзі­цяча-юнац­кай школы алім­пій­скага рэзерву. Бо гэта былі не проста спа­борніцтвы – «Шкаліяда» пра­водзілася ў рамках акцыі «За­пішыся ў спартыўную школу». А гэта значыць, што ў хлоп­чыкаў і дзяўчынак з розных школ раёна была цудоў­ная магчымасць не толькі пазма­гацца за перамогу, але і трапіць у поле зроку астравецкіх акса­калаў лёгкай атлетыкі, якія падрыхтавалі не аднаго чэм­піё­на. 

2.jpg

3.jpg



Па агульным падліку ачкоў за ўсе этапы спаборніцтва лепшы вынік прадэманстраваў Павел Казлоў з СШ №3. На другой прыступцы размясціўся Васіль Папка з Гервяцкай СШ, а на трэцяй – Міраслаў Нава­шынскі з Варнянскага НПК.

Сярод дзяўчынак у тройку лідараў увайшлі Аліса Шчукіна з гімназіі №1, Эмілія Мальдзіс і Рэната Андрыеўская з Гудагайскай СШ.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений