Трое астраўчан захапілі п’едэстал

13:16 / 04.08.2020
473

Аляксандр Ляховіч, Максім Андралойць і Анастасія Рароўская пакарылі ганаровы п’едэстал на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.

1.jpg

Максім Андралойць


На працягу пяці дзён аматары каралевы спорту сачылі за падзеямі, што адбываліся на спартыўных аб’ектах сталіцы. А паглядзець было на што, бо вытрымку, хуткасць і моц дэманстравалі спартсмены з усёй краіны. Годны вынік на рэспубліканскіх спаборніцтвах паказалі і ўраджэнцы Астравеччыны.

Двойчы лепшым стаў хутканогі Аляксандр Ляховіч (першы трэнер Андрэй Блашкевіч). У спартыўнай хадзьбе ён на “золата” справіўся з дыстанцыямі ў 10 000 (час – 39:37.45) і 5 000 (час – 18:53.19) метраў.

2.jpg

Аляксандр Ляховіч


Сярэбраным прызёрам у дзесяцібор’і стаў Максім Андралоць (першы трэнер Ігар Гануліч), які набраў 8 100 ачкоў.

Анастасія Рароўская (першы трэнер Васіль Мартышэўскі) у спартыўнай хадзьбе на 10 000 і 5 000 метраў фінішыравала трэцяй, прадэманстраваўшы час 45:50.50 і 22:06.40 адпаведна, і заваявала два бронзавыя медалі.

3.jpg

Анастасія Рароўская


У выніку каманда Гродзенскай вобласці, у складзе якой выступалі і нашы спартсмены, стала пераможцай на чэмпіянаце.

Віншуем землякоў і ганарымся імі!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений