Проект БРСМ «Память потомков»: #Беларусьпомнит о солдате Войска Польского Иосифе Синкевиче

11:03 / 24.08.2020

Ураджэнец Шульнік у анлайн-страі рэспубліканскага чэленджа #Беларусьпомніць.

Пра ветэрана вайны расказала яго ўнучка, педагог-арганізатар Міхалішкаўскай СШ Людміла Лаздоўская.

12.jpg

Іосіф Вікенцьевіч Сінкевіч з мясцовых: нарадзіўся ў 1925 годзе на Астравеччыне – у вёсцы Шульнікі, пасля вайны жыў у Загазі, потым яго сям’я пераехала ў Газу. З-за таго, што ў жыццёвай біяграфіі франтавіка быў не адзін населены пункт, у яго ўзнагародных дакументах існуе блытаніна: у адных напісана месца нараджэння, у іншых – месца жыхарства салдата пасля вайны. Ёсць дакументы, выдадзеныя Сінкевічу, якія падаюць яго імя на польскі манер: «Сенкевіч Юзэф Вінцэнтавіч» – з-за гэтай блытаніны ў дзяцей ветэрана прозвішчы запісаны па-рознаму.

2.jpg

Ваенная кніжачка жаўнера расказвае, што ўраджэнец «месцовосьці Шульнікі Віленскего воеводства Віленско-троцкого повяту гміны Шульнікі» прызваны ў Войска Польскае ў мястэчку Астравец 7 лістапада 1944 года, ваенная спецыяльнасць «аўтаматчык».

3.jpg

З адзеннем для франтавікоў было туга: як сведчаць запісы ў дакуменце, толькі праз месяц пасля мабілізацыі салдату – заўважу: на дварэ стаяў снежань! – выдалі «1 канфедэратку (галаўны ўбор. – Заўв. аўт.), 1 плашч, 1 бавэлняну блузу, 1 сподне бавэлнянэ, 2 кошулі летне, 1 кошуля цепла, 2 колесонув летніх, 1 (пару) онуч зімовых, 1 тжэвікі (бацінкі. – Заўв. аўт.)…»

– Дзядулю я жывым не застала – ён вельмі цяжка хварэў і памёр у 1973 годзе, – расказвае ўнучка Іосіфа Вікенцьевіча Людміла. – Ведаю, што пры фарсіраванні Одэра ён быў моцна паранены. У шпіталі асколак з галавы яму дасталі, а вось з пляча і нагі – не, так і пражыў, праўда, рука ў дзеда амаль не гнулася.

Вайна была асабістым болем для франтавіка. Пра тое, што бачыў і перажыў, з роднымі ён не дзяліўся, абмяжоўваючыся кароткімі фразамі: «цяжка і страшна», «начавалі і ў стагах, і дзе папала». Падаюць родным скупыя і разам з тым гаворачыя звесткі пра ветэрана – яго дакументы і ўзнагароды.

– Свята 9 Мая было для дзядулі асаблівым, для нашай сям’і яно таксама вельмі значнае, мне важна, каб мае дзеці ведалі цану свабодзе і помнілі пра дзядулю, – заўважае Людміла Лаздоўская.

Жанчына захоўвае вайсковую кніжку ветэрана, узнагародныя пасведчанні і медалі «За адвагу», «За Одру, Нісу, Балтык», «Перамогі і Свабоды 1945 г.», «Знак Грунвальда», юбілейныя медалі.

Узнагароднае пасведчанне да медаля Перамога і Свабода 1945г..jpg

Узнагароднае пасведчанне да медаля «Перамогі і Свабоды 1945 г.»



У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаны фотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ru і дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.


Текст: