Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук сустрэлася з калектывам ясляў-сада №5

17:15 / 30.07.2020

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук сустрэлася з работнікамі астравецкага ясляў-сада №5.

IMG_5388.JPG

У размове з калектывам дэпутат цікавілася ўмовамі працы і хвалюючымі праблемамі – рабочымі і асабістага характару.

Так, Марыя Мілашэўская прасіла разгледзець пытанне курсіравання гарадскіх аўтобусаў:

– Я жыву на вуліцы Новай. Расклад маршрута складзены так, што каб мне дабрацца на работу ў трэці мікрараён трэба выязджаць альбо вельмі рана – так, што яшчэ гадзіну чакаю да пачатку працоўнага дня, альбо ісці пешшу – шлях няблізкі. Добра было б, каб гарадскія аўтобусы хадзілі па маршруце хаця б раз у гадзіну.

Тумаш Наталля цікавілася, калі ў кааператыўным доме №22 па вуліцы Аэрадромнай, якому ўжо 5 гадоў, зробяць рамонт і хто павінен яго рабіць. Хоць валодаць адпаведнай інфармацыяй павінен старшыня кааператыва, усё ж Ірына Тальчук узяла на заўвагу пытанне жанчыны.

IMG_5391.JPG

– Бачу, у вашым калектыве шмат маладых спецыялістаў. Ці падабаецца вам тут, ці задавальняюць зарплата і ўмовы працы? – звярнулася да моладзі Ірына Эдуардаўна.

– Усё добра, – пачула ў адказ старшыня раённага Савета дэпутатаў. – Але каб адпраўленне аўтобусаў на Гродна і Ліду перанеслі з 17.00 на больш позні час – было б увогуле цудоўна.

Справа ў тым, што дзяўчаты – ураджэнкі гэтых гарадоў, працуюць яны да 18.00 і паехаць дамоў на выхадныя могуць не ў пятніцу, а толькі ў суботу. “Хацелася б, канешне, больш пабыць дома,” – кажуць маладыя спецыялісты.

IMG_5371.JPG

Анастасія Кулеш: “Лічу, што такія сустрэчы – цудоўная магчымасць не толькі задаць цікавячыя пытанні, а, магчыма, на месцы вырашыць нешта.”

Паступіўшыя пытанні дэпутат пераадрасуе адказным за азначаныя ўчасткі работы кіраўнікам.

На развітанне Ірына Эдуардаўна нагадала: “Хоць сітуацыя з каронавірусам і стабілізавалася, аднак меры перасцярогі ніхто не адмяняў. Таму беражыце сябе і сваіх блізкіх!”

IMG_5379.JPG



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Рита Дремо