Газета дзякавала паштальёнам

11:27 / 05.05.2020
Напярэдадні Дня друку «Астравецкая праўда» традыцыйна падзякавала паштальёнам за працу.

Яны не проста разносяць газету: паштальён – як незаменная частка, без якой сяброўства «Астравецкай праўды» з чытачамі будзе няпоўным. 

Шчыра дзякуем  за працу і павелічэнне тыражу нашай газеты паштальёнам аддзяленняў паштовай сувязі «Гудагай» – Людміле Даніле і «Варона» – Ірыне Лукашэвіч.

– Падзяку атрымоліваю не першы раз, – гаворыць Людміла. – Аднак гэта не менш прыемна. Хочацца, каб з раённай газетай сябраваў кожны жыхар Астравеччыны, таму раблю для гэтага ўсё магчымае.

1.jpg



– Мне падабаецца мая работа, – дзеліцца Ірына. – З раніцы ў аўтамабіль загружаю прэсу, прадуктовыя тавары і, канешне, не забываю ўзяць з сабой добры настрой! 

IMG_4471.jpg



Акрамя падзячных пісьмаў, жанчыны атрымалі сувеніры, сярод якіх – кубак з лагатыпам газеты. Цяпер нашы паштальёны будуць не толькі працаваць з «Астравецкай праўдай», але і адпачываць.

Алёна ГАНУЛІЧ,
Вольга ХАЦЯНОВІЧ


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Главный администратор