Як астравецкія каратысты выступілі ў польскім горадзе Жэшув

09:27 / 02.03.2020

Астравецкія каратысты паўдзельнічалі ў міжнародным турніры ў польскім горадзе Жэшув і заваявалі там бронзавы медаль.

BHTsz-E9PhA.jpg

Майстэрства бою на спаборніцтвах дэманстравалі больш за 800 спартсменаў з 8 краін свету: Украіны, Ізраіля, Беларусі, Польшчы, Літвы, Венгрыі, Швецыі і Даніі.

Юныя выхаванцы спартыўнага клуба “Чэмпіён” упершыню ўдзельнічалі ў такім турніры. Ва ўзроставай катэгорыі 10-11 гадоў, якая налічвала каля 70 каратыстаў, выступалі тры астраўчаніны. Найлепшы вынік прадэманстраваў Клім Красноў, які паказаў у паядынках добрую тэхніку, мужнасць і рашучасць, што дапамагло заваяваць бронзавы медаль. Астатнім удзельнікам гэтага ўзросту пашанцавала менш: Данііл Куцько дайшоў да 1/8 фінала, а Яраслаў Шасцялінскі выйграў толькі адзін бой.

Данііл Урбановіч і Анатоль Велінец, якія выступалі ва ўзроставай групе 12-13 гадоў таксама не змаглі прабіцца да ганаровага п’едэсталу.

Хоць турнір стаў для астравецкіх каратыстаў небагатым на медалі, але яны атрымалі бясцэнны вопыт міжнароднага ўзроўня.

Текст: