Юные островецкие спортсмены вывели команду на первое место на открытом первенстве по кёкусинкай каратэ

13:32 / 04.06.2016
про каратэКаля 150 юных спартсменаў з Астраўца, Ашмян і Смаргоні прынялі ўдзел у адкрытым першынстве па кёкусінкай каратэ “Кубак Смаргоні-2016”. Астравецкія каратысты вярнуліся дадому з першым агульнакамандным месцам і са шматлікімі асабістымі перамогамі.

Трэці год запар па ініцыятыве спартыўнага клуба “Чэмпіён” праводзіцца падобнае спартыўнае мерапрыемства. Упершыню на татамі юных каратыстаў пазалетась паклікаў Астравец, у мінулым годзе турнір адбыўся ў Ашмянах, а сёлета гонар прымаць юных спартсменаў выпаў нашым суседзям – смаргонцам.

Варта адзначыць, што астравецкія каратысты летась занялі 1 агульнакаманднае месца. Сваю добрую спартыўную падрыхтоўку яны пацвердзілі і сёлета: 57 балаў прывяло нашу каманду да агульнай перамогі.

– Я задаволены сваімі выхаванцамі: многія з іх, калі не большасць, выступілі на дастойным узроўні, – адзначыў трэнер Дзмітрый Куцько. – Паядынкі праходзілі ў розных узроставых і вагавых катэгорыях. Акрамя гэтага, сёлета ўпершыню была ўведзена асобная катэгорыя “В” (“белыя паясы”), у якую ўвайшлі дзеці першага года навучання адзінаборству. Лічу, што гэта новаўвядзенне  дало станоўчыя вынікі: “навічкі” змаглі з роўнымі сабе выйсці на татамі і пераадолець свой страх. Шкада, што некаторыя ўдзельнікі не прыехалі на спаборніцтвы – з-за гэтага не адбылося некалькі паядынкаў. Я ўдзячны ўсім, хто займаецца ў клубе, і тым дарослым, хто дапамог у арганізацыі і правядзенні першынства.

Варта адзначыць, што пераможцы турніру атрымалі кубкі, медалі і дыпломы, а прызёры былі адзначаны медалямі і дыпломамі. Памятныя сувеніры павезлі з сабой дадому ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў.

У групах “А” І “В” у розных вагавых і ўзроставых катэгорыях 1 месца занялі:

Аляксандр Івашка, Яраслаў Шасцялінскі, Анатоль Велінец, Клім Красноў, Іван Быльчынскі, Руслан Скурко, Даніла Казак, Ігар Улан, Канстанцін Пятровіч, Мікіта Спірыдонаў, Аўгусцін Вярбовіч.

 2 месца

Данііл Махневіч, Кірыл Вярбовіч, Данііл Урбановіч, Ярамір Грышанін, Арцём Шасцялінскі, Іван Іванчык, Рауф Ломаўцаў, Дзмітрый Грыва

 3 месца:

Кірыл Сцефановіч, Глеб Пятровіч, Мікалай Вайцяховіч, Эрнест Сіраш, Сяргей Крупскі, Аляксей Філімоненка, Максім Скіруць і Анастасія Новікава.