Хто падарыў кнігі бібліятэцы

09:32 / 24.02.2020
Дзіцячая бібліятэка  ў чарговы раз запрасіла сваіх сяб­роў – выхаванцаў з Астравецкага цэнтра карэк­цыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – на дабрачынную акцыю «Жыві, бібліятэка», прысвечаную Міжнароднаму дню дарэння кніг. Сэнс акцыі ў тым, што ў  гэты час бібліятэцы можна падарыць кнігі. 

На гэты раз супрацоўнікі  вы­рашылі падарыць кніжкі вы­хаванцам карэкцыйнага цэнт­ра – дзеці заўсёды  з радасцю гартаюць бібліятэчныя кнігі, часопісы, любяць разглядаць малюнкі. Госці ахвотна прынялі падарункі, гулялі з цацкамі, глядзелі мультфільмы, танцавалі.

1.jpg



Але дзеці  і іх выхавацелі прый­шлі таксама не з пустымі рукамі  – прынеслі ў падарунак  кнігі. Дзякуй Аляксандры Аўлас, Ніне Козіч і ўсяму калектыву цэнтра.

Такія дабрачынныя акцыі карысныя для ўсіх – і для біблія­тэкі, і для чытачоў. І канешне, тым дзецям і да­рослым, якія прыносяць і дораць кнігі, далучаючыся тым самым да карыснай справы. Сярод такіх – вучань 3 «В» класа гімназіі №1 Аляксандр  Піскароў.

Мы шчыра дзякуем усім, хто дорыць кнігі бібліятэцы не толькі падчас акцый. Нам важна адчуваць вашу дапамогу і ўвагу.


Ганна КЕРЭЛЬ,
бібліятэкар


Текст: Главный администратор