Первоклассники Островетчины познакомились с детской библиотекой

15:00 / 01.04.2016
дом, где живут книги«Дом, дзе жывуць кнігі» - так называлася свята, на якое Астравецкая дзіцячая бібліятэка запрасіла першакласнікаў  Астраўца.

Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з бібліятэкай, даведаліся аб правілах карыстання ёй. Убачылі першакласнікі і самыя лепшыя і цікавыя кнігі нашай бібліятэкі. А ў госці да іх прыйшлі літаратурныя героі: Нязнайка і Кот Матроскін, якія забаўлялі хопчыкаў і дзяўчынак, праводзілі з імі конкурсы і гульні. Многія першакласнікі ў гэты дзень сталі чытачамі бібліятэкі. А астатніх мы чакаем у нас разам з бацькамі.

-----------------------------------------------------------------------


Таццяна Гірдзей, загадчыца дзіцячай бібліятэкі.