Конкурс «Пазнай Астравеччыну». Пяты этап

17:01 / 19.02.2020

У чацвёртым туры конкурсу «Пазнай Астравеччыну», у параўнанні з папярэднім, паўдзельнічала значна менш астраўчан. Аднак адказы тых, хто пазнаў малюнак земляка Дзяніса Ходаса на валуне, былі разгорнутымі, а многія суправадзілі іх сваімі фотаздымкамі.

01.jpg

Па словах удзельніцы Алены Памецькі, почырк аўтара быў адразу зразумелы: гэта работа таленавітага земляка Дзяніса Ходаса. І хоць жыве ён зараз у сталіцы, але і пра малую радзіму не забывае: то міжнародны графіці-пленэр арганізуе, то цудоўнымі мураламі сцены горада ўпрыгожыць. Вось і прыдарожныя валуны вырашыў «ажывіць». «Смоўжык» (той, што на ўзбочыне  шляху Жукойні – Кямелішкі) нават быў прызнаны лепшым у аглядзе  анлайн-часопіса StreetArt360 . 

А волат-мядзведзь прылёг адпачнуць паміж Гальчунамі і Малымі Якентанамі. На тым валуне калісьці парачка аленяў стаяла, якія цудадзейным чынам аднойчы некуды зніклі...

З чацвёртым заданнем конкурсу справілася 17 чалавек. Дзесяць з іх атрымалі па 1 балу за правільны адказ: Юлія Афоніна, Ванда Вайшнаровіч, Анастасія Гульбіновіч, Сяргей Жукоўскі, Кацярына Урбановіч, Жанна Волк-Леановіч, Лілія Кімса, Анастасія Котава, Рэгіна Замара, Алеся Абухоўская.

Алег Драган, Кацярына Вараб’ёва, Святлана МарозаваМарына Якімовіч і Ганна Мілашэвіч да правільных адказаў дадалі здымкі – і атрымалі па 2 балы кожны.

Цэлыя гісторыі з фота даслалі Марына Кімса і Алена Памецька – ім налічана па 3 балы.

Лідарамі конкурсу па выніках чатвёртага туру сталі Марына Кімса – 12 балаў, Алена Памецька – 11 балаў і Алег Драган – 8 балаў.


Дзе гэта, што гэта?

1.jpg

Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па звычайнай ці электроннай пошце ці паведамляць па тэлефоне 2-03-64 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).

Мадэратар праекта Ніна Рыбік

Текст: Главный администратор