Пераможцы конкурсаў «Астравецкай праўды» і цэнтра творчасці атрымалі ўзнагароды

17:03 / 31.01.2020
Календары, падпіску на «раён­ку» і добры настрой падарыла рэдакцыя раённай газеты пераможцам і прызёрам  навагодніх конкурсаў.

Больш за 70 чалавек рознага ўзросту сабраліся ў аўторак  у Цэнтры твор­часці дзяцей і моладзі. Нагода для сустрэчы была важкая – тут прайшло ўзнагароджванне  ўдзельнікаў навагодніх конкурсаў, арганізаваных «Астравецкай праўдай» і  Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі.

«КРЫСівая ёлка», «Сэлфі з «раёнкай», конкурс відэа­віншаванняў,  гісторый «Нава­годні сюрпрыз» і малюн­каў, прысвечаных Году малой радзімы,  – напрыканцы мінулага года юныя і дарослыя жыхары Астравеччыны змаглі праявіць і прадэманстраваць свае разнастайныя таленты.

У цэнтры творчасці ўсіх, хто прыйшоў на ўрачыстасць, чакала некалькі сюрпрызаў. Па-першае, можна было пазнаёміцца з новай установай, якая ў жніўні мінулага года адчыніла свае дзверы, па-другое,  палюбавацца вырабамі, створанымі ўдзельнікамі конкурсаў. Шмат пазітыўных эмоцый атрымалі госці і  падчас цырымоніі ўзнага­роджвання.

3.jpg

2.jpg


– Я ўжо не раз удзель­нічала ў конкурсах і мерапрыемствах  «Астравецкай праўды», – расказвае Аляксандра Гануліч. – Помню, як яшчэ дашкольніцай на дні раённай газеты дапамагала праводзіць розыгрыш латарэі – выцягвала шчаслівыя нумаркі. Уражанні незабыўныя! А на гэты раз мой малюнак і вершы трапілі ў каляндар, прысвечаны Году малой Радзімы.

– Свята атрымалася цудоўным, – далучаецца да размовы  пазаштатны аўтар газеты Марыя Васілёнак. – Дзякуй за такія мерапрыемствы – і творчасці вам!

Усе пераможцы і прызёры рэдакцыйных конкурсаў атрымалі дыпломы і падарункі, сярод якіх былі эксклюзіўныя календары з дзіцячымі малюнкамі і вершамі  ад «АП», сувенірная прадукцыя і падпіска на «раёнку».

1.jpg

4.jpg

  

Самым актыўным ўдзельнікам рэдакцыйных конкурсаў падарункі падрыхтавалі яшчэ і гаспадары магазіна «Шкатулка рукоделия».

Падчас мерапрыемства ўзна­гароды таксама атрымалі пераможцы і прызёры конкурсу на лепшую навагоднюю паштоўку, арганізатарам якога выступіў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі – дыпломы і падарункі юным мастакам уручыла  яго дырэктар Святлана Куцько.

5.jpg


– Прыемна бачыць у нашай зале столькі творчых і тале­навітых людзей, – прыві­тала ўдзельнікаў Святлана Казіміраўна. – Рада, што вы з такім жаданнем уключыліся ў наш конкурс і даслалі на яго ажно 75 малюнкаў.

6.jpg



Рэдакцыя і надалей будзе праводзіць розыгрышы, акцыі, марафоны і  конкурсы – сачыце за анонсамі, удзельнічайце – і, магчыма, у наступны раз журы прызнае лепшым менавіта вас! 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич