Пераможцы конкурсу «Мой любімы гадаванец» атрымалі дыпломы і падарункі

16:41 / 02.12.2019
Днямі ў рэдакцыі раённай газеты сустракалі пераможцаў рэдакцыйнага конкурсу «Мой любімы гадаванец», вынікі якога падвялі на мінулым тыдні.

Важнейшай  умовай конкурсу з’яў­лялася наяўнасць квітанцыі на «Астравецкую праўду» – менавіта падпісчыкі «раёнкі»  прайшлі ў паўфінал. Сярод іх і былі выбраны пераможцы ў розных намінацыях.  Імі сталі Марына Кавалеўская, Ніна і Ягор Шакіравы і Алена Шымковіч. Павіншаваць  іх з перамогай у рэдакцыю завітала гаспадыня магазіна «Зааманія» Алена Сакалоўская, якая прынесла падарункі для хатніх «рэдакцыйных»  гадаванцаў.

Як аказалася, усе пераможцы нашага конкурсу, колькі сябе помняць, чытаюць раённую газету.

Напрыклад, Марына Кавалеў­ская з вёскі Шуль­нікі, якая перамагла ў намінацыях на самыя арыгінальныя фотаздымак і фотагісторыю, ужо станавілася пераможцай у  адным з конкурсаў, якія праводзіліся ў  групах «Астравецкай праўды» ў сацыяльных  сетках  – тады жанчына атрымала 10 рублёў на мабільны тэлефон.

 – Цяпер  у групу раённай газеты ў  «ВКантакце» я адаслала фотаздымак ката  Пятра, які «чытае» «Астравецкую праўду» і прапаноўвае арганізаваць што-небудзь цікавае. А здымак на конкурс «Мой любімы гадаванец», які перамог,  быў зроблены зусім выпадкова. Хутка з’явіўся верш да яго і аповед пра сабаку Маркуса, – гаворыць Марына Кавалеўская. 

3.jpg

Спонсар конкурсу Алена Сакалоўская, галоўны рэдактар Алена Ярашэвіч і пераможца Марына Кавалеўская


Не хавалі задавальнення ад перамогі і Ніна Шакірава з сынам Ягорам з Рымдзюн.

– Пра конкурс я даведаўся ў школе і расказаў маме – фотаздымкаў з гусаком Гансам у нас было шмат – мы выбралі самыя прыгожыя,  і мама даслала іх у рэдакцыю, – расказвае другакласнік Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання Ягор Шакіраў.

1.jpg



– У нас шмат жывёл:  кот, сабака, папугай, ёсць і гаспадарка, – гаворыць Ніна Шакірава. – Фотаздымак з гусаком сапраўды быў класным. Мы вельмі ўзрадаваліся, калі даведаліся, што перамаглі. Першы раз удзельнічалі – і адразу такі вынік.

У намінацыі на лепшую рэкламу  раённай газеты перамог фотаздымак ката Рыжамэна, які даслала  астраўчанка Алена Шымковіч.

– Мой хатні гадаванец з’явіўся ў доме выпадкова. Сёння ён любімец усёй сям’і – нездарма ж гавораць «Без кота и жизнь не та», – расказвае Алена Шымковіч. – «Астравецкую праўду» я чытаю пастаянна, кожны дзень праглядваю навіны ў яе групе «ВКантакце» – бачыла,  што людзі выкладваюць фотаздымкі хатніх жывёл, а сама не магла рашыцца. І толькі  за некалькі дзён да завяршэння конкурсу адважылася. Пра перамогу мне расказала мама, а потым я і сама ўбачыла  – вельмі рада.

2.jpg



Пераможцы фотаконкур­су «Мой любімы гадаванец» атры­ма­лі  рэдакцыйныя дыпломы і па­да­­­рункі ад магазіна «Заама­нія».

1.jpg




Дзякуем  удзельнікам і нагадваем: стартавалі навагоднія конкурсы  на лепшае відэавіншаванне, ёлачную цацку з віноўнікам наступаючага года – Пацуком і навагоднюю гісторыю. Чытайце ўмовы, удзельнічайце – і перамагайце!

Текст:
Фото: Ольга Хотянович